Стыль працы брытанскіх СМІ на выбарах. Чарговая сустрэча ў межах “Прэс-клуба Беларусь”
“Прэс-клуб Беларусь” запрашае на сустрэчу з Сэмам Вудхаўзам, рэдактарам і палітычным аглядальнікам BBC, які падрабязна прадставіць стыль працы і стандарты працы брытанскіх СМІ падчас выбарчай кампаніі ў Вялікабрытаніі.
У часе сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца, як журналісты сочаць за вынікамі выбараў у Вялікабрытаніі, як выглядае выбарчы вечар, а таксама што адбываецца ў краіне на наступны дзень пасля галасавання.
Што маецца на ўвазе пад брытанскімі стандартамі журналістыкі на выбарах? Як журналісты падтрымліваюць стасункі з палітыкамі і штабамі партый у Вялікабрытаніі? Колькі часу даецца палітыкам у эфіры і чаму? Пра гэта раскажа Сэм Вудхаўз, адказны рэдактар эфіру выбарчай ночы на BBC.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 25 верасня, у 17:00 у прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16).
Увага: для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца (колькасць месцаў абмежаваная)!
Калі вы – журналіст рэгіянальнага выдання і хочаце прыехаць на сустрэчу “Прэс-клуба”, можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю дарожных выдаткаў (просьба зарэгістравацца да 24 верасня і зрабіць адпаведную пазнаку пры запаўненні формы).
Гэтая падзея на FB.
Інфармацыйныя партнёры — БАЖ, Медиакритика.
Даведка:
Сэм Вудхауз (Sam Woodhouse) — адказны рэдактар палітычных праграм брытанскай вяшчальнай карпарацыі BBC, у якой працуе з 1996 года. Аўтар і вядучы курсаў для журналістаў на тэму палітычнага рэпартажу. Выбарчая ноч з’яўляецца адным з самых вялікіх і складаных заданняў для брытанскага вяшчання. Адначасова да прамога эфіру падключана больш за 130 вяшчальных пунктаў па ўсёй краіне.