Стыпендыі на ўдзел у магістарскай праграме па журналістыцы (дэдлайн — 10 студзеня)
Студэнты, якія жадаюць атрымаць ступень магістра ў галіне журналістыцы, могуць падаць заяўку на гэтую стыпендыю.
Магістратура ў галіне журналістыкі, медыя і глабалізацыі Erasmus Mundus прымае заявы ад скончыўшых бакалаўрыят студэнтаў з усяго свету. Удзельнікі правядуць першы год, навучаючыся ва Універсітэце Орхуса ў Даніі, а другі год — у адным з еўрапейскіх універсітэтаў-партнёраў у Амстэрдаме, Лондане, Празе або Мюнхене.
Акрамя таго, на працягу другога семестра першага года навучання студэнты атрымаюць магчымасць вучыцца ва ўніверсітэце па-за межамі Еўропы.
Удзельнікі атрымаюць да 10 000 эўра на аплату выдаткаў на навучанне і страхоўкі, а таксама да 6 000 эўра на пражыванне.
Для ўдзелу ў праграме неабходна добрае веданне англійскай мовы.
Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2023 года.
Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы