Свабода слова ў Беларусі: прэзентацыя справаздачы БАЖ і Фонду «Справядлівасць для журналістаў» (15 чэрвеня)
Мерапрыемства будзе праходзіць вочна і анлайн 15 чэрвеня а 20:00 па менскім часе (19:00 СЕТ). Сінхронны пераклад з англійскай на рускую будзе даступны для ўдзельнікаў анлайн.
Пасля брутальнага разгону ўсіх незалежных галасоў у 2020 годзе прадстаўнікі беларускіх незалежных СМІ падвяргаліся арыштам, штрафам, ператрусам і допытам. Улады заблакавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў, а большасці незалежных друкаваных СМІ забаранілі распаўсюджваць свае матэрыялы. Дзясяткі СМІ і сотні журналістаў былі вымушаныя пераехаць. Зараз за кратамі знаходзяцца 33 журналісты.
Таварыства Генры Джэксана запрашае на прэзентацыю справаздачы аб нападах на прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі ў 2011–2022 гадах, падрыхтаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) і Фондам «Справядлівасць для журналістаў» (JFJ). Выступоўцы прадставяць асноўныя высновы дакладу, у тым ліку нападкі Аляксандра Лукашэнкі на свабодныя СМІ і сітуацыю са свабодай слова ў іншых постсавецкіх аўтакратыях.
Таксама будзе абмяркоўвацца роля Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх інстытутаў у падтрымцы беларускіх СМІ.
РЭГІСТРАЦЫЯ ТУТ