Тэатр на разломе: ліпень у ЕГУ пачнецца з міжнароднай мастацтвазнаўчай канферэнцыі
3–4 ліпеня 2023 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе міжнародная канферэнцыя «Тэатр на разломе: 2020–2023». Яна арганізаваная пры падтрымцы The German Marshall Fund of the U.S.
Чытаць праграму канферэнцыі.
Апошнія тры гады ў свеце праходзілі для многіх народаў пад знакам катастроф: пандэмія каранавіруса, задушэнне мірных пратэстаў у Беларусі, вайна ва Украіне, а для значнай часткі людзей нашага рэгіёна — яшчэ і эміграцыя. Як гэтыя абставіны паўплывалі на тэатр?
Міжнародная канферэнцыя «Тэатр на разломе: 2020–2023» збярэ ў Вільнюсе ўдзельнікаў з Літвы, Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Казахстана і Германіі.
— Мэта канферэнцыі — прааналізаваць радыкальныя трансфармацыі, якія адбыліся ў тэатры Усходняй і Заходняй Еўропы ў 2020–2023 годзе, адзначыць эстэтычныя і інтэлектуальныя тэндэнцыі і перспектывы, — тлумачаць арганізатары.
У межах канферэнцыі пройдзе круглы стол, на якім будуць выступаць у тым ліку літоўскі драматург Марус Івашкявічус, тэатразнаўца і кіраўнік Літоўскага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Аўдроніс Люга, з Фінляндыі анлайн падключыцца драматург Міхаіл Дурнянкоў. Мадэратарам выступіць літоўскі палітолаг, выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс.
Чытайце яшчэ:
«Журналистам сложно признать свой травматичный опыт». Что такое травма-информированная журналистика, которая популярна на Западе, но не встречается в Беларуси
Суд распачаў разглядаць справу журналіста-палітвязня Паўла Падабеда
«Даже скептики оценили». В Telegram скоро появятся сторис — вот какими они будут