Transparency School — школа барацьбы з карупцыяй (Літва, заяўкі да 30 красавіка)
8-14 ліпеня 2019 года Transparency International ладзіць штогадовы трэнінг па барацьбе з карупцыяй і справаздачнасці “School на Integrity” (Вільня, Літва) для будучых лідараў/к. Мэта школы – пазнаёміць удзельнікаў/ц з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці, даць ім магчымасць распрацаваць уласныя падыходы ў гэтай галіне. Апошні тэрмін падачы заявак на стыпендыю - 20 траўня 2019.
Школа запрашае студэнтаў старэйшых курсаў, аспірантаў і маладых спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў. Кошт удзелу ў школе складае 750 еўра і ўключае плату за навучанне, навучальныя матэрыялы, пражыванне, харчаванне і пазакласныя мерапрыемствы.
Заяўнікі/цы з некаторых краін, у тым ліку Беларусі, могуць атрымаць поўную стыпендыю, якая пакрывае транспартныя выдаткі, навучанне і пражыванне. прэтэндэнты на стыпендыю павінны падаць заяўку загадзя. Некаторыя заяўнікі змогуць атрымаць частковую стыпендыю, якая пакрывае толькі частку выдаткаў.
Як падацца:
-
Тэрмін падачы заявак для прэтэндэнтаў на поўную стыпендыю – 30 красавіка 2019 года. Кандыдаты, якія прэтэндуюць на атрыманне стыпендыі, даведаюцца пра вынікі адбору да 20 мая 2019 года.
-
Тэрмін для прэтэндэнтаў на частковую стыпендыю і нестыпендыяльных заявак – 20 мая 2019 года. Кандыдаты даведаюцца пра вынікі адбору на працягу трох тыдняў пасля дасылання, да 10 чэрвеня 2019 года.
-
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць і адправіць электронную форму заяўкі (па спасылцы). Звярніце ўвагу, што заяўка ўключае, апроч іншага, CV і матывацыйны ліст (не больш за 500 слоў).