Трэнінг «Як спраўляцца з канфліктамі?» (дэдлайн — 27 чэрвеня)
25 чэрвеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае ўсіх жадаючых на трэнінг «Як спраўляцца з канфліктамі?» Удзельнікі і удзельніцы даведаюцца, як граматна паводзіць сябе ў канфліктных сітуацыях і вырашаць спрэчныя моманты на працы, у навучанні ці ў асабістым жыцці.
Калі: 29 чэрвеня 2024 года (субота), 14:00 – 16:00.
Дзе: Вільня, месца правядзення арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі.
Што будзе на трэнінгу:
- Удзельнікі разбяруцца, чаму наогул узнікаюць канфлікты.
- Навучацца слухаць і разумець адзін аднаго.
- Пагавораць пра розныя спосабы вырашэння канфліктаў.
- Правядуць жыццёвыя практыкаванні і ролевыя гульні.
Мовы трэнінгу: беларуская, украінская, расійская. Вядучая выкарыстоўвае расійскую мову.
Дэдлайн рэгістрацыі — да 27 чэрвеня 2024 года ўключна.
Удзел бясплатны.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Маці журналісткі Вольгі Класкоўскай эвакуявалі з Беларусі
12.09.2024
Прыгоды сям’і эмігрантаў у Грузіі: што трапіла ў дзіцячую кнігу беларускай журналісткі?
05.10.2024
Павел Латушка абмеркаваў падтрымку «Белсату» і незалежных СМІ з віцэ-маршалкам Сенату Польшчы
11.03.2024
Беларусь і Расія хочуць абʼяднаць свае спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»
06.02.2024