Трэнінг па бяспецы ў Берліне ад «Рэпарцёраў без межаў» (дэдлайн — 25 лістапада)
Нямецкае аддзяленне арганізацыі «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) абвяшчае прыём заявак на ўдзел у Берлінскай стыпендыяльнай праграме лічбавай бяспекі для журналістаў.
RSF запросіць шэсць журналістаў з крызісных раёнаў. Падчас 6‑месячнай стыпендыяльнай праграмы ўдзельнікі змогуць адпачыць і пройдуць комплексную праграму навучання лічбавай бяспецы. На радзіме яны будуць перадаваць атрыманыя падчас навучання веды сваім калегам.
Калі: з мая 2025 года да канца кастрычніка 2025 года
Дзе: Берлін (Германія).
Кожны стыпендыят будзе ўдзельнічаць у комплекснай праграме навучання з дасведчанымі трэнерамі па лічбавай самаабароне для журналістаў.
Акрамя таго, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю «Рэпарцёраў без межаў Германіі» — міжнароднай журналісцкай і праваабарончай арганізацыі. Будзе шмат магчымасцей пагутарыць з нямецкімі журналістамі і іншымі дзеячамі нямецкай грамадзянскай супольнасці.
Арганізатары аплочваюць праезд, кошт візы, кватэры, пражывання і грамадскага транспарту.
Хто можа падаць заяўку
Прафесійныя журналісты, блогеры, спецыялісты ў галіне СМІ і грамадзянскія журналісты, якія
- падвяргаюцца лічбавым пагрозам у любой форме;
- хочуць навучыцца лічбавай бяспецы, каб палепшыць сваю асабістую бяспеку і бяспеку сваіх крыніц;
- зацікаўленыя ў перадачы ведаў, атрыманых падчас праграмы стыпендый, калегам у іх родных рэгіёнах і, у ідэале, ужо маюць пэўны вопыт выкладання;
- здольныя і жадаюць паўнавартасна ўдзельнічаць у праграме (арганізатары чакаюць, што заяўнікі будуць даступныя для ўсіх мерапрыемстваў праграмы);
- у працэсе адбору станоўча разглядаюцца заяўнікі, якія працуюць журналістамі-расследавальнікамі па такіх тэмах, як кліматычны крызіс, карупцыя, працоўныя правы або міграцыя.
Дэдлайн падачы заявак — 25 лістапада 2024 года, 23:59 (CET).
Дадатковыя пытанні накіроўвайце на пошту rsf.digitalfreedom@protonmail.com