SDG Media Camp — трэнінг па ўстойлівым развіцці для медыйшчыкаў (дэдлайн — 14 красавіка)
Нямецкая няўрадавая арганізацыя IDEM прымае заяўкі на ўдзел у праграме SDG Media Camp, прысвечанай Мэтам устойлівага развіцця. Запрашаюць медыяпрафесіяналаў і медыяпрафесіяналак з Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісткі і журналісты, блогеры і блогеркі, відэамэйкеркі і відэамэйкеры, якія хочуць паглыбіць веды па экалагічным аспекце устойлівага развіцця.
Праграма прадугледжвае 3 жывыя сустрэчы (Малдова, Нямеччына, Польшча), а таксама самастойную і камандную працу паміж жывымі сесіямі.
Удзельнікі атрымаюць веды аб устойлівым развіцці (энергетычны пераход, цыркулярная эканоміка, устойлівае гарадское планаванне і будаўніцтва, устойлівая сельская і лясная гаспадарка і інш.) і правах чалавека, будуць праводзіць і публікаваць трансгранічныя даследаванні па пытаннях устойлівага развіцця.
Працоўная мова — ангельская.
Удзел бясплатны. Падавацца на праграму можна як з Беларусі, так і з іншых краін. Для ўдзельнікаў ды ўдзельніц з Беларусі прадугледжана візавая падтрымка.
Дэдлайн падачы заявак: 14 красавіка 2024 года.
Падрабязнасці і анкета — па спасылцы