Трэнінг «Тайм-мэнэджмент: спакойна, своечасова і без трывогі» (13 лістапада)
11 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Прастора магчымасцей для моладзі Imagine Y запрашае на трэнінг «Тайм-мэнэджмент: спакойна, своечасова і без трывогі».
Гэтая прэзентацыя для ўсіх, хто хоча навучыцца кіраваць сваім часам.
Калі: 13 лістапада ў 18:00 — 20:00 (па Варшаве).
Дзе: Варшава, Twarda 14/16 + анлайн.
Пра што будзе сустрэча:
- Пра памылкі, з‑за якіх мы згараем.
- Пра рэсурсы, якія варта пачытаць.
- Пра асабісты вопыт факапаў: якія тэхнікі тайм-мэнэджменту састарэлі, а якія рэальна дапамагаюць трымаць баланс (і не «выжываць»).
- Пра тое, чаму адпачынак – гэта не проста ўзнагарода, і як адпачываць, каб вяртацца да працы без пачуцця віны.
Удзел бясплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістацыя.
Трэнінг праходзіць у рамках праекта Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Plan B звярнуўся да чытачоў па падтрымку
09.01.2024
Галоўны рэдактар літоўскай газеты Respublika звярнуўся да Лукашэнкі па інтэрв’ю
23.02.2024
Журналістка «Белсату» Юлія Цяльпук: Мая нага трымаецца на дзевяці шурупах і тытанавай пласціне
02.04.2024
Распачаўся суд над Ігарам Карнеем — яго судзяць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні
19.03.2024