Тваё бачанне Еўропы — конкурс фотаблогаў (да 28 жніўня)
16 жніўня 2016
Фотаблог "Твары Еўропы" ладзіць конкурс, мэта якога - паказаць разнастайнасць паміж людзьмі еўрапейскага кантынента. У фокусе конкурсу - багацце культур, ідэнтычнасцей і традыцый.
Арганізатары конкурсу зацікаўлены ў зборы і распаўсюдзе партрэтаў людзей рознага сацыяльнага, культурніцкага і нацыянальнага кантэксту. Вітаюцца фотагісторыі з незвычайных вандровак, сведачнні новага досведу, якія адлюстроўваюць новыя перспектывы, інтэрпрэтацыі і погляды на Еўропу.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна: стварыць фотаблог; апублікаваць фотапартрэты з апісаннем — на ангельскай мове (памер тэксту — да 150 слоў); даслаць заяўку на электронны адрас: FacesOfEurope@aegee.org.
Дэдлайн — 28 жніўня 2016 года. Падрабязнасці — тут.
Паводле MladiInfo.eu.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Здымачная група партугальскага тэлеканала трапіла ў Харкаве пад абстрэл
06.10.2023
«Раскладывали таро на успех». Белорусы сделали крутой журнал про мифологию и сейчас собирают предзаказы на его печать
07.03.2024
«Праз пару дзён мяне перастаюць заўважаць, і я пачынаю здымаць». Як французскі фатограф стаў летапісцам жыцця беларусаў у выгнанні
08.11.2023
Представитель Агентства международного развития США: Наша задача — помочь независимым СМИ, которые говорят правду
08.12.2023