Варкшоп «Аналіз і дэканструкцыя наратываў прапаганды» ад Паўлюка Быкоўскага (рэгістрацыя — да 4 чэрвеня)
Запрашаем на вэбінар, падчас якога будзем выяўляць прапаганду, маніпулятыўныя тэхнікі і дэзінфармацыю ў СМІ і публічным дыскурсе, а таксама знаёміцца з метадалогіяй аналізу і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў, якая дазваляе эфектыўна супрацьстаяць інфармацыйным атакам.
Вэбінар пройдзе 5 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску і Вільні (17:00 па Варшаве, 19:00 па Тбілісі) і будзе карысны журналістам, блогерам, студэнтам медыяў і камунікацыяў, актывістам, якія маюць інфармацыйныя рэсурсы, спецыялістам у галіне PR і усім, хто хоча развіваць крытычнае мысленне.
Чаму варта наведаць варкшоп
- Разбярэмся ў асаблівасцях вайсковай прапаганды.
- Папрацуем з матрыцай аналізу прапагандысцкіх наратываў, выяўленнем іх мэтаў, эмоцый, каштоўнасцяў.
- На канкрэтных кейсах паспрабуем дэканструяваць прапагандысцкія наратывы: знайсці праблемнае ядро, аддзяліць факты ад маніпуляцый, прапанаваць альтэрнатыўную перспектыву.
- Патрэніруемся выкарыстоўваць метад Левандоўскага для абвяржэння дэзінфармацыі.
- Пазнаёмімся з лепшымі практыкамі публікацыі абвяржэнняў.
Варкшоп вядзе старшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі.
Дэдлайн падачы заявак: 4 чэрвеня, 17:00 па Мінску.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.
Варкшоп праходзіць у межах SMART-курса «Выкрываем правільна. Метады аналізу і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў», арганізаванага Фондам Фрыдрыха Эберта.