• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Выклікі незалежнай журналістыцы падчас ваеннай прапаганды: як супрацьстаяць фэйкам» (прайшоў)

    Падчас вайны Расіі супраць Украіны незалежная журналістыка сутыкнулася з асаблівым выклікам, калі прапаганда дзеліць свет на сваіх і чужых, дзе свае ўсё робяць правільна, а чужыя дэгуманізуюцца, дзе адны і тыя ж факты і фотаздымкі выкарыстоўваюцца для супрацьлеглых доказаў, а аўдыторыю падводзяць да думкі, што праўду даведацца немагчыма.

    Запрашаем 14 красавіка на варкшоп «Выклікі незалежнай журналістыцы падчас ваеннай прапаганды: як супрацьстаяць фэйкам».

    Разам з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім будзем разбірацца:
    — як дзейнічаць журналістам ў гэты складаны час;
    — якія прыёмы выкарыстоўвае прапаганда і як ім супрацьстаяць;
    — па якіх асноўных прыкметах вылічваюцца фэйкі і якія інструменты спрыяюць іх выкрыццю;
    — у якіх сітуацыях варта пачынаць спрэчкі, а калі — рабіць ухіл на фактчэкінг;
    — як захаваць аб”ектыўны падыход журналістаў да асвятлення падзей у той час, калі немагчыма хутка праверыць факты.

    Варкшоп адбудзецца 14 красавіка 2022 года з 18.30 да 20.30 па беларускім часе на платформе ZOOM.

    Каб прыняць у ім удзел, трэба зарэгістравацца да 13.04.2022, 12.00.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Спасылку на трансляцыю ў ZOOM вы атрымаеце за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопа, які ладзіцца ў межах адукацыйнага марафона «Лічбавая шасцідзёнка: 6+ навыкаў, патрэбных журналісту і актывісту падчас крызісу».

    Калі засталіся пытанні — задавайце іх тут: uchimonline5@gmail.com.

     

    Воркшоп «SMM в 2022 году – что изменилось с допандемийных времен» (регистрация до 11 апреля)

    Тренинг «TikTok – это не стыдно, особенно, когда видно» (регистрация до 11 апреля)

    Варкшоп «Выклікі незалежнай журналістыцы падчас ваеннай прапаганды: як супрацьстаяць фэйкам» (рэгістрацыя да 13 красавіка)

    «Ратуй сябе! Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі» (заяўкі прымаюцца да 18 красавіка)

    Воркшоп «Подкаст: как придумать и записать без опыта и специальной аппаратуры» (регистрация до 18 апреля)

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці