Вэбінар GIJN «Ідзі за грашыма: Як расследаваць дзейнасць падстаўных кампаній» (10 кастрычніка)
8 кастрычніка 2024
Падстаўныя кампаніі хаваюць сапраўдных уладальнікаў і забяспечваюць перавод незаконных сродкаў. Як зразумець, хто насамрэч стаіць за махлярскімі схемамі?
На вэбінары GIJN (Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў) эксперты раскажуць пра стратэгіі, сродкі і інструменты расследавання.
Калі: 10 кастрычніка 2024 года, 17.00 (па Мінску).
Дзе: анлайн, у Zoom.
Мова вэбінара — англійская з перакладам на украінскую, рускую, французскую, іспанскую, арабскую.
Спикеры:
- Кэры Кехо — намесніца кіраўніка аддзела дадзеных і даследаванняў у ICIJ (Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследавальнікаў), суаўтарка шматлікіх расследаванняў, уключаючы «Архіў Пандоры», «Файлы Uber», «Імплантавы архіў».
- Ян Строжык — галоўны рэдактар па працы з дадзенымі ў OCCRP (Цэнтр даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці). Як рэпарцёр нямецкай грамадскай тэлекампаніі NDR удзельнічаў у праектах Luxembourg Leaks, «Панамскае дасье», «Райскія дакументы», «Файлы FinCEN» і іншых трансгранічных расследаваннях.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Радыё — частка таго шчыта, які абараняе ад лукашызму». Як стваралася і працуе «Беларускае Радыё Рацыя»
02.09.2024
Рада Еўропы: «Cамацэнзура больш не абараняе журналістаў у Беларусі»
05.03.2024
Сербія павінна вызваліць Андрэя Гнёта і аказаць яму медыцынскую дапамогу — CPJ
15.05.2024
Апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш Вярхоўны суд разгледзіць 28 чэрвеня
25.06.2024