Вэбінар «Майстэрства промтаў: размаўляйце на мове штучнага інтэлекту і атрымлівайце найлепшы вынік» (дэдлайн — 12 лістапада)
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на вэбінар па штучнаму інтэлекту.
На інтэрактыўным вэбінары «Майстэрства промтаў: размаўляйце на мове штучнага інтэлекту і атрымлівайце найлепшы вынік» удзельнікі і ўдзельніцы будуць вучыцца эфектыўна выкарыстоўваць ChatGPT або іншыя моўныя мадэлі ў журналістыцы ці актывізме.
Тэмы вэбінара:
- Як працуюць вялікія моўныя мадэлі і чаму гэта важна?
- 5 ключавых прынцыпаў напісання эфектыўных промтаў.
- Практычныя тэхнікі для паляпшэння якасці вашых запытаў да штучнага інтэлекту.
- Як стварыць спецыялізаваны GPT для вашых унікальных задач.
Для каго гэты вебінар?
- Для журналістаў і журналістак, якія імкнуцца палепшыць якасць сваіх матэрыялаў з дапамогай штучнага інтэлекту.
- Для актывістаў і актывістак, якія шукаюць новыя спосабы ўзаемадзеяння і камунікацыі.
- Для ўсіх, хто хоча лепш зразумець магчымасці моўных мадэляў і навучыцца з імі эфектыўна працаваць.
Вядучая вэбінару — Ганна Герасімава, кансультантка з амаль 30-гадовым досведам у галіне правоў чалавека, падтрымкі незалежных СМІ і развіцця грамадзянскай супольнасці, якая актыўна інтэгруе ў сваю працу штучны інтэлект. На вэбінары яна раскажа, як выкарыстоўваць ШІ для павышэння эфектыўнасці прафесійнай дзейнасці і аўтаматызацыі працэсаў.
Калі: 12 лістапада 2024 года, 19.00 па Мінску.
Дэдайн рэгістрацыі — 11 лістапада 2024 года, 10.00 па Мінску. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку.
Працоўныя мовы вэбінара: руская і беларуская.
Па дадаткавых пытаннях пішыце на адрас: j4tevents@gmail.com