Вэбінар «Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне» (3 красавіка)
26 сакавіка 2024
Creative MediaHub Batumi запрашае кантэнт-мэйкераў/к, блогераў/к, медыя актывістаў/к, журналістаў/к на адрыты вэбінар «Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне».
Удзельнікі вэбінару даведаюцца пра стратэгіі манетызацыі і прасоўвання, платформы для прасоўвання ды фарматы працы з аўдыторыяй, а таксама пра лайфхакі і паспяховыя кейсы, якія дапамогуць вашаму кантэнту стаць заўважным і канкурэнтным.
Калі: 3 красавіка 2024 года, 18:00 па Мінску.
Дзе: online.
Спікер: Аляксей Картыннік – распрацоўшчык, IT-блогер і аматар штучнага інтэлекту. YouTube-канал АйТиБорода і Цёмны Лёс, а таксама вядоўца AIA Podcasts.
Тэмы вэбінара:
- Перавагі і выклікі беларускага YouTube.
- Уплыў беларускай мовы на манетызацыю і распаўсюд .
- Платформы для прасоўвання кантэнту.
- Уплыў рэпрэсій ў Беларусі і вайны ва Украіне, статыстыка праглядаў.
- Штучны інтэлект як дапаможнік у манетызацыі.
- Кейсы і фарматы, досвед спікера.
- Як збудаваць сталую супольнасьць і ўтрымліваць яе.
Пасля рэгістрацыі на вашу электронную скрыню прыйдзе ліст з актуальнай інфармацыяй.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Як працуе «ментальны напільнік». Андрэй Вардамацкі — пра ролю медыйнага ўплыву на геапалітычны выбар беларусаў
15.10.2024
Дзе і чаму пратэстуюць у свеце — паводле БТ і напраўду
06.02.2024
Уладальнік s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту
09.12.2024
Даследаванне: усё больш людзей у свеце перастае цікавіцца навінамі
18.06.2024