Восеньская школа па правах чалавека (дэдлайн — 21 кастрычніка)
17 кастрычніка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Прававая ініцыятыва» пачынае набор на Восеньскую школу пра правах чалавека.
Запрашаюць да ўдзелу беларусаў ад 18 гадоў, якім блізкая тэма правоў чалавека і іх абароны.
Што будзе:
- 3 афлайн-сесіі ў Вільні (25–27 кастрычніка, 23–24 лістапада, 13–15 снежня);
- вэбінары паміж сесіямі;
- магчымасць прыняць удзел у конкурсе стажыровак.
Праграма курса:
- уводзіны і гісторыю правоў чалавека;
- міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека;
- права на свабоду выказвання меркавання;
- права на мірныя сходы;
- новыя метады і формы праваабарончай дзейнасці і інш.
Пасля першай сесіі тры ўдзельнікі па выніках конкурсу будуць абраныя для праходжання аплочваемай 3‑х месячнай старыжоўкі ў адной з беларускіх праваабарончых арганізацый. Меркаваны час праходжання стажыроўкі: лістапад 2024 — студзень 2025.
Дэдлайн — 21 кастрычніка 2024 года (цягам усяго дня). Вынікі адбору паведамяць не пазней за 22 кастрычніка.
Курс бясплатны, арганізатары аплачваюць жытло і харчаванне ўдзельнікаў. Праезд у Вільню і назад удзельнікі аплачваюць самастойна. Таксама арганізатары не забяспечваюць візавую падтрымку ўдзельнікам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Глыбоцкая раёнка адарыла паштальёнаў прасамі
28.03.2024
СМИ чаще всего используют в качестве ИИ-аватаров красивых молодых девушек. Это проблема?
04.09.2024
Ці дададуць у конкурс «Вольнае слова» асобную намінацыю для радыйных матэрыялаў?
24.09.2024
Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі» спіс сайтамі з Брэсцкай вобласці
20.02.2024