WATCH DOCS Belarus 2019 шукае рэжысёраў. Прыём заявак да 1 верасня!
20 жніўня 2019
WATCH DOCS Belarus 2019 рыхтуе праграму фільмаў беларускіх рэжысёраў, дзе закрануты праблемы правоў чалавека ў Беларусі. Гэта робіцца для папулярызацыі нацыянальнага дакументальнага кіно і падтрымкі рэжысёраў праз увагу гледачоў і грашовую прэмію.
Адабраныя фільмы можна будзе ўбачыць у снежні пад час фестывалю, а пераможцы будуць абраны праз галасаванне гледачоў (1 тысяча эўра першае месца, 600 эўра другое і трэцяе месца).
Спойлер! Адзін з фільмаў белпраграмы — беларуская прэм’ера стужкі “Стрыптыз і вайна” рэжысёра Andrei Kutsila, якая атрымала шмат узнагарод на міжнародных фестывалях.
Умовы і механізм удзелу па спасылцы https://clck.ru/HgXVE
Засталося 10 дзён!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Суд у Гродне не стаў разглядаць пазоў мясцовага медыя да прапагандысткі Бондаравай
14.05.2024
У Беларусі дазволілі рэкламаваць алкаголь на тэлебачанні, а забаранілі — адукацыю і працу за мяжой
11.01.2024
Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»
24.07.2024
Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў
28.12.2023