З чаго пачаць медыйны бізнес ў Беларусі? Сумоўе на адукацыйны курс ужо ў чацвер!
З чаго пачаць медыйны бізнес ў Беларусі? Адказ на гэтае пытанне можна будзе атрымаць падчас наведвання курса па стварэнні і кіраванні медыйным бізнесам.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у партнёрстве з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Еўрапейскім вяшчальным саюзам (Акадэміяй Еўрабачання) ладзяць курс (мініМВА) для тых, хто мае жаданне атрымаць неабходныя веды і распачаць сваю справу ў медыя-бізнесе.
У чацверг, 23 лютага, у офісе БАЖ (вул. Камсамольская, 7 — 32) адбудзецца сумоўе з патэнцыйнымі кандыдатамі на ўдзел у курсе. Запрашаем зацікаўленых на сустрэчу з прадстаўніком Еўрапейскага вяшчальнага саюза з 12.00 да 15.00 гадзін.
Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца:
- журналісты, якія адчуваюць, што здольныя распачаць свой медыйны бізнес, але не ведаюць з чаго пачаць і як прасоўваць гэтую справу;
- уладальнікі сайтаў, блогаў, вэб-старонак, якія ствараюць пэўны кантэнт, але не маюць патрэбных бізнес навыкаў, каб яго манетызаваць і распачаць сваю справу;
- уладальнікі папяровых медыяў, якія маюць пэўны досьвед працы ў медыйным бізнесе, але ім недастае ведаў пра кіраванне вэб-рэсурсамі.
Курс будзе складацца з 4 блокаў:
- Асновы прадпрымальніцтва (з чаго пачынаць медыйны бізнес у Беларусі, як занайсці сваю мэтавую аўдыторыю, як стварыць бізнес-план, пошук рэсурсаў і г. д.).
- Кіраванне медыя-бізнесам (набор кадраў, стварэнне каманды, кіраване чалавечымі ресурсамі, праца з банкамі, кіраванне фінансамі і г. д.).
- Манетызацыя медыйнага бізнесу (маркетынг і рэклама, кіраванне рознымі платформамі, партнёрства з іншымі рэсурсамі, кааперацыя і інш.).
- Заканадаўства і бізнес-асяроддзе ( закон аб СМІ, аб рэкламе, працоўнае заканадаўства, аўтарскае права, падатковае заканадаўства, праца юрыдычнай асобы і г. д.)
Больш інфармацыі пра курс вы зможаце даведацца непасрэдна на сумоў’і: 23 лютага з 12.00 да 15.00.
Чакаем вас у офісе БАЖ!
Даведкі па тэлефоне: 8 029 667 30 28 (Аліна).