Журналістыка і права — як працаваць па законе і сумленні (дэдлайн — 24 кастрычніка)
IFAE MediaLAB распачынае курс, разлічаны як на журналістаў і блогераў, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, так і на тых, хто стала працуе ў медыя і мае патрэбу ў павышэнні ведаў. Падчас яго ўдзельнікам распавядуць, як працаваць па законе і прафесійных этычных стандартах, улічваючы сучасныя рэаліі, каб не нашкодзіць сабе, выданню і героям сваіх публікацый.
Міннае поле заканадаўства для СМІ і блогераў – як хадзіць па ім упэўнена і бяспечна? Як навучыцца працаваць так, каб ніхто не мог прад’явіць вам прэтэнзіі ў парушэнні законаў, этыкі ці аўтарскіх правоў? Шукайце адказ на гэтае пытанне разам з эксперткамі IFAE MediaLAB.
Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5–2 гадзіны (з 19.00 да 21.00 па Мінску), а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 24 кастрычніка.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
-
асновы заканадаўства для працы журналістам і блогерам;
-
этычныя стандарты, як не парушаць аўтарскія правы, у тым ліку ў Ютубе і ТікТоку;
-
спосабы мірнага вырашэння канфліктаў;
-
як не нашкодзіць сабе, выданню і сваім героям з улікам рэпрэсіўнай практыкі беларускай дзяржавы.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
-
правяраць свае матэрыялы перад публікацыяй на адпаведнасць закону і этычным стандартам;
-
абараняць сваю пазіцыю ў канфліктай сітуацыі;
-
знаходзіць галоўнае ў законах, інструкцыях, правілах, ліцэнзійных пагадненнях;
-
знаходзіць адкрыты кантэнт (музыка, відэа, фота і інш.);
-
знаходзіць абаронены кантэнт і законна яго выкарыстоўваць (знаходзіць праваўладальнікаў і дамаўляцца з імі);
-
вызначаць слізкія моманты сваёй працы – і падстрахоўвацца ад прэтэнзій;
-
абараняць сябе, свае крыніцы, сваю аўдыторыю і свой кантэнт.
РЭГІСТРАЦЫЯ