• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ паведаміў пра затрыманне злачыннай групы, якая тры гады праслухоўвала журналістаў

     

    29 кастрычніка прэс-служба Камітэта дзяржаўнай бяспекі распаўсюдзіла паведамленне пра спецаперацыю, у выніку якой была “спынена супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, дзеянні якой груба парушалі канстытуцыйныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь”.

    Адзін з кадраў, якія ілюструюць паведамленне КДБ

    “На працягу трох гадоў удзельнікі злачыннай групы ажыццяўлялі дзейнасць па праслухоўванні памяшканняў, тэлефонных перамоваў, узломе электроннай пошты, акаўнтаў Skype, Viber, What­sApp, сацыяльных сетак”, – гаворыцца ў паведамленні.

    Ахвярамі групоўкі сталі больш за дзве тысячы грамадзян Беларусі, у тым ліку «журналісты дзяржаўных і недзяржаўных СМІ». Прэс-служба не ўдакладняе, якіх менавіта.

    «Праведзена больш за 80 ператрусаў. Устаноўлена каля паўтара тысяч замоўцаў незаконных паслуг, – паведамляе ведамства. – Выяўлена і канфіскавана спецыяльнае электроннае абсталяванне, наяўная замежная валюта. Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту… У дачыненні да ўдзельнікаў групы распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 ст.376 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове). Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 4 гадоў».

    Што да замоўцаў, то ў іх дзеяннях «угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ст.203 КК Рэспублікі Беларусь (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных ці іншых перамоваў, паштовых, тэлеграфных ці іншых паведамленняў)». Па гэтым артыкуле заведзена больш за 20 крымінальных спраў.

    КДБ праводзіць «неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных, а таксама ўсталяванне ўсіх кліентаў злачыннай групы, і асобаў, якія пацярпелі ад іх дзеянняў».

    КДБ: Калі да вас не прыйшлі і не канфіскавалі тэхніку, то вас не праслухоўвалі

    Банда хакераў ці канкурэнты КДБ?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці