• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніца «Белсата» пра ўсяпольскі жаночы страйк: Ідыятызм!

    Польскія лібералы заклікалі да ўсяпольскага жаночага страйку сёння. Кіраўніца "Белсату" Агнешка Рамашэўская

    Усё пачалося з закліку знакамітай акцёркі Крыстыны Янды ў Face­book. Яна нагадала пра страйк ісландскіх жанчын у 1975 годзе. Тады працуючыя і беспрацоўныя жанчыны на востраве вырашылі «узяць выхадны», каб грамадства пачало цаніць іх працу. Хатнія гаспадыні ў гэты дзень перадалі апеку над дзецьмі ў рукі мужчын. У акцыі ўзяла ўдзел большасць ісландак, што выклікала параліч у краіне.

    Янда заклікала палячак зрабіць тое самае, каб выказаць пратэст супраць далейшага абмежавання права на аборты ў краіне. Праект закона аб гэтым падтрымлівае нацыянал-кансерватыўная большасць у парламенце краіны.

    На сёння аборты ў Польшчы забароненыя, але існуюць выключэнні пры медычных паказаннях і ў выпадку гвалту. Новы закон мае ўзмацніць адказнасць за нелегальныя аборты.

    Праз некалькі гадзін стане ясна, колькі польскіх жанчын падтрымаюць заклік аб забастоўцы.

    Хрысціянскія і кансерватыўныя сілы не падтрымалі страйку.

    «Гэты ідыёцкі пратэст, які зводзіць жанчыну і яе правы да магчымасці пазбаўлення плоду, і, як кажуць іншыя, да забіцця ненароджанага дзіцяці, у Польшчы ніколі не здабудзе падтрымкі не тое што 90 %, а нават 9 % жанчын», — напісала ў Face­book кіраўнічка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці