• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былое кіраўніцтва «Белсата» абвінавачваюць у фінансавых злоўжываннях

    Як даведаліся журналісты-расследавальнікі з польскіх Radio ZET і RadioZET.pl, ліквідатар кампаніі TVP (Польскае тэлебачанне) Даніэль Горгаш падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасці здзяйснення злачынства. З яе вынікае, што з‑за парушэнняў, якія адбыліся на «Белсаце», страты Польскага тэлебачання маглі скласці мільёны злотых.

    кіраўніцтва Белсата абвінавацілі ў фінансавых злоўжываннях

    Былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

    Паведамленне ў пракуратуру, накіраванае 8 ліпеня ліквідатарам TVP Даніэлем Горгашам, тычыцца фінансавых парушэнняў, невыканання службовых абавязкаў і злоўжывання паўнамоцтвамі папярэднім кіраўніцтвам тэлеканала «Белсат», у тым ліку былой дырэктаркай і галоўнай рэдактаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, сцвярджаюць журналісты Марыюш Гершэўскі і Радаслаў Груца.

    Праверка, праведзеная на «Белсаце», нібыта выявіла ў тым ліку, фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, падпісаных са знешнімі структурамі, Польскае тэлебачанне магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1 млн 770 тыс. даляраў).

    Аўдытары сцвярджаюць, што кіраўніцтва «Белсату» заключала дамовы на IT-паслугі ў абыход тэндарных працэдур і без аналізу рынку. Паводле іх слоў, кантракты атрымлівалі кампаніі, якія не мелі адпаведнага вопыту. На іх думку, таксама ёсць падазрэнні, што гэтыя кампаніі ствараліся адмыслова пад канкрэтныя замовы.

    Праверка нібыта таксама паказала, што было дубляванне паслуг. Напрыклад, знешняя кампанія атрымлівала грошы за архіваванне матэрыялаў, размешчаных на ютубе, у той час як архіваванне рэгулярна выконвалася на цвёрдых дысках TVP.

    Справаздачу ліквідатара TVP Даніэля Горгаша накіравалі ў акруговую пракуратуру ў Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці