• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніка прапагандысцкага рэсурсу Sputnik Малдова дэпартавалі з Малдовы

    Пра гэта расійскаму «РИА Новости» паведаміў сам кіраўнік Sputnik Малдова Віталь Дзянісаў. Ён сцвярджае, што ўлады Малдовы забаранілі  яму ўезд у краіну.

    Кіраўнік прапагандысткага медыя Віталь Дзянісаў сцвярджае, што да яго прыйшлі супрацоўнікі міграцыйнай службы і забралі з дому.

    «Выдалі прадпісанне аб дзесяцігадовай забароне на ўезд у Малдову. Пасла паставілі ў вядомасць. Пасадзілі ў машыну і вязуць у аэрапорт з пастановай аб дэпартацыі першым жа рэйсам», — распавёў ён расійскаму рэсурсу.

    Віталь Дзянісаў заяўляе, што улады Малдовы лічаць яго асобай, якая прадстаўляе пагрозу для нацбяспекі краіны.

    Прэс-сакратар урада Малдовы Даніэл Водэ распавёў журналістам, што Sput­nik бесперапынна займаецца распаўсюджваннем фейкаў, дэзінфармацыяй і прапагандай, таму ўладам неабходна абараняць інтарэсы грамадзян Малдовы.

    «Улады не дапусцяць распаўсюджвання фэйкавых навін. Установа, у якую ўваходзіць гэты грамадзянін, бесперапынна займаецца інфармацыйнымі атакамі, хлуснёй, прапагандай і дэзінфармацыяй. У нас выразны пасыл — мы абараняем інтарэсы грамадзян Малдовы. Мы не павінны дазваляць раз’яднаць нас ці аслабляць краіну праз прапаганду ці зламысную інфармацыю. Гэта залежыць ад кожнага з нас, ад усяго грамадства, незалежна ад палітычнай прыналежнасці ці мовы, на якой мы размаўляем», — цытуе Водэ Newsmaker.md.

    Выданне нагадвае, што ў Малдове пасля пачатку вайны ва Украіне ў Малдове заблакавалі сайты sputnik.md і gagauznews.md за інфармацыю, якія распальваюць у краіне нянавісць.  Пасля гэтага Sput­nik паведаміў, што запусціў новыя сайты ўзамен заблакаваных. Але ў сакавіку 2023 года ўлады заблакавалі і іх. Гаворка пра sputniknews.com, md.sputniknews.com, ro.sputniknews.com, sputniknews.ru і md.sputniknews.ru.

    Чытайце яшчэ:

    «У беларускіх медыя не прынята абараняць назву з дапамогай таварнага знака». Наколькі абгрунтаваныя прытэнзіі датычна нэймінгу?

    «Создание иллюзии, что в стране всё хорошо». Как изменилась работа белорусских новостных агрегаторов после 2020 года

    Як жыве зараз беларуская незалежная журналістыка? Адказвае наместнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці