«Комсомольская правда в Украине» змяніла назву з‑за закону аб дэкамунізацыі
11 студзеня 2016
Газета «Комсомольская правда в Украіне» змяніла назву на «КП в Украіне» з-за закона аб дэкамунізацыі. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання.
Пад новай назвай газета пачне выходзіць з 12 студзеня.
«На гэты крок рэдакцыя пайшла вымушана ў сувязі з дзеючым у краіне законам аб дэкамунізацыі, а гэтак жа нежаданнем міністэрства юстыцыі ўлічваць той факт, што ўкраінская версія газеты, якая існуе ўжо 19 гадоў, ніколі не была «рупарам ВЛКСМ», а з’яўляецца адным з лідараў друкаванай прэсы ва Украіне», — гаворыцца ў рэдакцыйнай калонцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Радио Свобода, Дудь и Шульман выиграли дело против РФ в ЕСПЧ
25.10.2024
Ва Украіне згортваецца свабода прэсы — NYT, The Guardian
20.06.2024
Ва Украіне выявілі расійскую сетку рэгіянальных прапагандысцкіх выданняў
12.08.2024
ФСБ узбудзіла новыя крымінальныя справы супраць журналістаў, якія пабывалі ў Суджы
27.08.2024