• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу на незаконную ліквідацыю БАЖ

    Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец падаў індывідуальнае паведамленне на дзеянні беларускіх уладаў яшчэ ў лютым 2023 года. Ён лічыць рашэнне аб ліквідацыі БАЖ парушэннем Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Пра гэта нашаму сайту паведаміў кіраўнік Прававога цэнтра БАЖ Алег Агееў.

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Мы паспелі ўскочыць у апошні вагон і падаць скаргу якраз перад тым, як рэжым Лукашэнкі дэнансаваў Факультатыўны пратакол, які дазваляў беларусам звяртацца са скаргамі ў ААН.

    Адпаведна, гэта знак таго, што справа пра ліквідацыю БАЖ будзе разгледжана самым аўтарытэтным органам свету, які сочыць за выкананнем дзяржавамі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, — адзначыў юрыст.

    Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ў 1992 годзе. У лістападзе 2022 года Лукашэнка падпісаў закон аб дэнансацыі гэтага дакумента, пазбавіўшы грамадзян Беларусі падаваць свае скаргі ў КПЧ ААН. БАЖ стаў адной з апошніх ахвяр парушэння правоў чалавека, які паспеў звярнуцца ў КПЧ. 

    Усе прынятыя КПЧ ААН рашэнні павінны быць выкананы, хай сабе не ўладамі гэтай, а новай Беларусі. Адпаведна, гэта шанец для БАЖ і для ўсіх, хто паспеў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, на аднаўленне сваіх правоў у выпадку змены палітычнага рэжыму. І кропка адліку для аднаўлення легальнай дзейнасці БАЖ пасля палітычных зменаў у краіне. Рашэнні КПЧ не маюць тэрміну даўнасці, адпаведна, ААН будзе патрабаваць ад уладаў выканання сваіх рашэнняў, — падкрэсліў Алег Агееў.

    Як ліквідоўвалі БАЖ

    Грамадскае аб’яднанне БАЖ зарэгістраванае ў 1995 годзе і аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 1300 журналістаў.

    27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў ГА БАЖ.

    Гэтаму папярэднічалі два ператрусы (16 лютага і 14 ліпеня 2021 года). Другі ператрус праводзілі невядомыя асобы без прысутнасці прадстаўнікоў БАЖ, яны апячаталі памяшканне арганізацыі, дзе знаходзіліся ўсе дакументы. Ужо на наступны дзень, 15 ліпеня, Мінюст вынес пісьмовае папярэджэнне арганізацыі. Натуральна, што БАЖ не змог выканаць патрабаванні ведамства, пра што і ўведаміў Мінюст; аднак міністэрства 21 ліпеня паведаміла, што падае іск на ліквідацыю БАЖ.

    У студзені 2022 года Андрэй Бастунец падаў скаргу на ліквідацыю БАЖ на імя намесніка старшыні Вярхоўнага суда ў надзорным парадку. Але 24 лютага 2022 года Вярхоўны суд пакінуў скаргу без задавальнення.

    Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец у сваёй скарзе ўказвае, што «вынясенне Мінюстам пісьмовага папярэджання БАЖ нароўні з вынесеным Вярхоўным судом рашэннем аб ліквідацыі БАЖ з’яўляюцца парушэннем майго права на свабоду асацыяцыі», якую гарантуе артыкул 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, з’яўляецца «незаконным і неабгрунтаваным».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці