Купалаўскі паставіць п’есу па кнізе «Радзіва Прудок», якую напісаў былы дворнік тэатра
23 студзеня 2018
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У красавіку заяўлена пастаноўка па кнізе «Радзіва Прудок» маладога беларускага пісьменніка Андруся Горвата.
Кніга «Радзіва Прудок» стала сапраўдным адкрыццём у беларускай літаратуры. За яе Горват быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і небывалай чытацкай любоўю, піша «Народная воля».
Ррэжысёрам спектакля выступіць вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.
Андрусь Горват — мінчук, які з’ехаў з Мінску ў вёску на Палессі. У Мінску Горват працаваў журналістам і, адначасова, дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. Вёска Прудок знаходзіцца ў 300‑х км на поўдзень ад Мінска, недалёка ад мяжы з Украінай. Андрусь аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся яго бацька. Жыве, глядзіць на наваколле з цікаўнасцю даследчыка.
Аўтарская калонка Андруся Горвата
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі тры артыкулы на сайце Media IQ
10.07.2024
Кіраўніца усходнееўрапейскага бюро «Голасу Амерыкі» падтрымала палітзняволеную Ларысу Шчыракову
09.10.2024
Генсек ЕФЖ раскрытыкаваў новую кіраўніцу «Белсата»
03.01.2025
Беларусь и Россия учредили медиакомпанию Союзного государства
05.11.2024