Лічбавы фотаархіў Veha запрашае дзяліцца сямейнымі фатаграфіямі
Беларусы могуць далучыцца да стварэння візуальнай гісторыі сваёй краіны.
Незалежная ініцыятыва Veha, якая займаецца захаваннем архіўнай фатаграфіі Беларусі, просіць дасылаць фота з сямейных архіваў.
Шукаюць здымкі, зробленыя да 1980-га году на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з пэўным сюжэтам:
- на фоне тканага дывана;
- вясельныя фота;
- пахавальныя фота;
- чалавек абдымае/сядзіць на дрэве;
- на фоне разбураных будынкаў.
Праект Veha ўжо больш за пяць гадоў збірае старыя здымкі. Гэта публічны адкрыты лічбавы фотаархіў, які мае на мэце стварыць альтэрнатыўны механізм захавання фрагментаў беларускай гісторыі — «той нябачнай гісторыі, якая рэдка трапляе ў падручнікі». На сённяшні дзень больш за 2 000 чалавек даслалі Veha фатаграфіі для пяці тэматычных калекцый.
Дасылаць фота можна на пошту archive.veha@gmail.com
Здымкі павінны быць адсканаваныя ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам (трэба пазначыць год, месца і каму належыць архіў).
Дасланыя фота будуць апублікаваныя на сайце Veha і, магчыма, у кнігах. Так архіўныя сямейныя фотыздымкі стануць часткай візуальнай гісторыі Беларусі.