• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лічбы і мэсыджы ад Мінінфарма

    36 папярэджанняў, 41 блакаванне, стратны “Другі нацыянальны тэлеканал”, заслон  “дэструктыўнаму ўплыву” і “ўдасканаленне” Закона аб СМІ датычна Інтэрнэту. 

    Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе выносіла 36 папярэджанняў рэдакцыям друкаваных СМІ і абмяжоўвала доступ да 41 інтэрнэт-рэсурсу.

    Такія лічбы агучыла на калегіі Мінінфармацыі 4 лютага міністр Лілія Ананіч, – перадае БелТА

    “«Мінінфарм і надалей будзе патрабаваць ад усіх удзельнікаў інфармацыйнага поля выканання заканадаўства. Аж да прымянення норм закона аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, дзейнасць якіх ідзе ўразрэз з нацыянальнымі інтарэсамі”, – падкрэсліла кіраўніца ведамства.

    Са 111‑і мілярдаў рублёў (каля 6 млн еўра), выдаткаваных міністэрству з дзяржаўнага бюджэта ў 2015 годзе, было засвоена 107,5 млрд, паведаміла міністр. 

    Паводле спн. Ананіч, па выніках мінулага года вызначыліся тры стратныя прыдпрыемствы: “Мінаблсаюздрук”, “Другі нацыянальны тэлеканал” і друкарня “Перамога”. Акцыі друкарні распараджэннем кіраўніка дзяржавы перададзеныя ў камунальную ўласнасць Маладзечанскага раёна, а “Мінаблсаюздрук” у 2016 годзе рэструктуруюць шляхам далучэння да РУП “Белсаюздрук”.   

    Шмат увагі на калегіі надавалася тэме “дэструктыўнага ўплыву” электронных і інтэрнэт-СМІ на грамадскую думку.

    “Інфармацыйнае поле Беларусі, інтэграванае ў сусветныя інфармацыйныя плыні, пастаянна адчувае знешняе ўздзеянне. Перад электроннымі СМІ стаіць важнейшая задача па інфармацыйным супрацьдзеянні дэструктыўнаму ўплыву на грамадскую думку”, – цытуе БелТА Лілію Ананіч.

    Па яе словах, задача СМІ – “ўсебакова ўзмацняць інфармацыйнае забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўных задач”, “аргументавана супрацьстаяць спекуляцыям на эканамічных цяжкасцях”, “акцэнтаваць увагу аўдыторыі на дасягненнях Беларусі па розных накірунках”.

    Віцэ-прэм’ер Наталля Качанава казала пра неабходнасць “ставіць заслону скажонай інфармацыі”. А галоўны рэдактар газеты “СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч заявіў, што “Інтэрнэт неабходна павярнуць на службу грамадству”.

    “Самыя вострыя пытанні ў сферы сродкаў масавай інфармацыі – гэта інтэрнэт, –  цытуе БелТА рэдактара “СБ”. – Інтэрнэт з’яўляецца і мабілізацыйным фактарам, але шмат у чым яшчэ і расколвае грамадства, сее бескультур’е, цынізм у пэўным сэнсе”. “Будзе няправільна, калі мы не ўдасканалім закон аб СМІ ў гэтай частцы”, – лічыць Павел Якубовіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці