• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ліст «безжурботнай Іры». Што піша з‑за кратаў палітзняволеная журналістка Ірына Слаўнікава

     Журналістка Ірына Слаўнікава шле прамяні падтрымкі з Валадаркі на волю.

    У сваім лісце з маркай, на якой намаляваная яшчэ адна апальная гераіня — «Ева» пэндзля Хаіма Суціна, вядомая журналістка жадае ўсім прыхільнікам пераменаў браць ад жыцця ўсё, радавацца кожнаму дню і загадваць «самыя чумачочыя жаданні», распавядае «Салідарнасць».

    Ірына Слаўнікава, знаходзячыся за кратамі, чытала «Графа Монтэ-Крыста» і асацыюе сябе з галоўным героем: «Я ж таксама, тыпу, у замку:)».

    Таксама піша, што цяпер «б’ецца з Хокінгам і яго «Кароткай гісторыяй часу». Плюс замовіла Горвата, але, кажа, прыйдзецца пачакаць, таму што ён у топе ў насельнікаў «замка».

    У сваім лісце блізкім палітвязняволеная падпісваецца «Ваша безжурботная Іра».

    Нагадаем, Ірына Слаўнікава з’яўляецца падазраванай па артыкуле 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці