• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзмітрый Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Анджэем Пачобутам

    «Наша Ніва» распавядае перадгісторыю іх даўняга канфлікту. «Ён стаіць і гаворыць: «Ну як, Дзіма, нязвыкла?»

    Анджэй Пачобут у судзе

    Андрэй Пачобут на судзе. Фота: БелТА

    У выпуску ТОКу былы палітвязень Дзмітрый Лукша згадаў пра свае сустрэчы за кратамі з журналістам Анджэем Пачобутам.

    Па словах Лукшы, калі ён ужо знаходзіўся ў зняволенні на Валадарцы тры месяцы, у адзін з дзён у іх камеру завялі трох новых людзей. Сярод іх быў і Анджэй Пачобут:

    «Адчыняюцца дзеры, заходзяць тры чалавекі. Я пайшоў даведвацца. (…) [Пытаюся], у каго якія артыкулы. І Анджэй нешта сказаў: 130‑я і яшчэ нешта. Я такі: «А, па палітычных». Я кажу: «Кідай рэчы. Потым падыдзеш, патлумачу, як і што».

    Ён глядзіць на мяне і пытаецца: «А ты не Лукша выпадкова?» Я кажу: «Так. А ты хто?» І Анджэй кажа: «Ну, яшчэ даведаешся! Я Пачобут». Мы з Анджэем перасякаліся, калі я яшчэ працаваў на БТ».

    @tokbelarus

    Худший телеканал Беларуси. Согласны? #телевидение #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко

    ♬ stel­lar (Slowed + Reverb) — .died­lone­ly & énoue­ment

    Лукша палічыў, што паміж імі абавязкова ўзнікне канфлікт:

    «Я падумаў: «Вось гэта зараз вяселле пачнецца! Вось жа мы з ім счэпімся». Ён паклаў рэчы, і літаральна адразу праверка. Мы ўсе шыхтумся, і Анджэй становіцца побач са мною. Я памятаю, стаю і думаю: «Ну навошта ты правакуеш? Ну навошта ты сюды стаў? Ну заводзіць жа мяне!». А ён проста стаіць і гаворыць: «Ну як, Дзіма, нязвыкла?»

    Аднак канфлікту не адбылося. «У той жа вечар ён падышоў, мы з ім пагаварылі».

    Лукша згадвае, што першая яго сустрэча з Пачобутам адбылася прыкладна ў 2009 годзе, калі ён здымаў сюжэт аб спрэчцы вакол «Дома палякаў» у адным з гарадоў Беларусі. Саюз палякаў Беларусі звярнуўся ў суд.

    «Са слоў Анджэя, я падышоў да Анжалікі Борыс запісаць з ёй інтэрв’ю. Я запісваю, а Анджэй праходзіў недзе побач. Ён бачыць, што Борыс дае мне інтэрв’ю — а ён ведае, хто я — і [кажа]: «Эй, ты каму інтэрв’ю даеш? Гэта ж той бэтэшнік». І пачынае нешта на мяне. У нас пачынаецца лаянка. (…)

    Пазней я ў некага спытаў, хто гэта. Мне адказалі, што Пачобут», — расказвае Лукша і заўважае, што быў здзіўлены, што Пачобут памятае пра выпадак, які адбыўся шмат гадоў таму.

    Лукша кажа, што сябрамі яны з Пачобутам не сталі, але мелі нармальныя адносіны.

    «Мне Пачобут падабаўся як чалавек, як сапраўды моцная асоба. Ён менавіта асоба, вельмі прынцыповы, разумны. Мне падабалася назіраць, як ён сябе павядзе ў розных сітуацыях. Калі яго пераводзілі ў СІЗА Гродна, нягледзячы на этап, пераезд, бо сам гэты працэс вельмі непрыемны, ён быў шчаслівы.

    Мы ў яго пыталі: «Анджэй, можа ты не разумееш, што цябе чакае?» Ён казаў: «Хлопцы, я ўсё разумею, я еду дамоў. Я еду ў свой горад, які я люблю, я буду дыхаць паветрам гэтага горада». І бачна было, што гэта не пафас, што ён менавіта чакае свайго горада. Ён будзе дома, і яго гэта будзе саграваць.»

    ***

    Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000‑х і першай палове 2010‑х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

    У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

    Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці