• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лунінецкая філія ГА «БАЖ» адзначыла 20-годдзе. Віншуем калег!

    Лунінецкая філія — адна з чатырох зарэгістраваных рэгіянальных філій ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Філія мае багатую гісторыю і традыцыі, неаднаразова станавілася пераможцам бажаўскіх конкурсаў.

    Падчас святочнага вечара з нагоды 20-годдзя намеснік старшыні ГА «БАЖ» Алег Агееў ўручыў віншавальны ліст ад кіраўніцтва арганізацыі.

    Нагадаем, што па выніках мінулага года Лунінецкі філіял БАЖ — лаўрэат конкурса «Лепшая філія БАЖ 2019 года».

    Лунінецкая філія БАЖ вылучаецца крэатыўнасцю у працы, яе сябры за гэтыя гады арганізавалі мноства прэс-тураў, сустрэч. Згадаем традыцыйны прэс-тур «БАЖ-Джэм», прэс-тур у Мікашэвічы на ​​прадпрыемства «Граніт», сплавы на байдарках і многае іншае.

    У 2019 годзе Лунінецкая філія арганізавала на Палессі фестываль «БАЖынкі», змяніўшы традыцыйны фармат.

    Святочны вечар прайшоў у цёплай атмасферы. Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра матывацыю, дасягненні, а кіраўніца філіяла Алена Насковіч адзначыла ўнёсак у працу кожнага — ніхто не сышоў без дыплома!

    Шмат добрых слоў прагучала на адрас стваральніка філіі журналіста Андрэя Вышынскага. У розны час Лунінецкі філіял узначальвалі: Андрэй Вышынскі, Святлана Гарда, Андрэй Сыцін. Цяпер яго працай кіруе Алена Насковіч.

    Падчас святочнай сустрэчы былі падведзеныя вынікі штогадовага конкурсу імя Віктара Філатава. Прэмію атрымала Алена Насковіч.

    Віктар Філатаў — паэт, журналіст, аўтар шэрагу зборнікаў, спартыўны аглядальнік, ён быў актыўным БАЖаўцам і добрым настаўнікам для моладзі. Віктар Філатаў пайшоў з жыцця ў 2014 годзе. Калегі заснавалі прэмію ў яго гонар. Ёй адзначаюць працу лепшых журналістаў у рэгіёне.

    ГА «БАЖ» віншуе Лунінецкі філіял БАЖ з Днём народзінаў!

    Жадаем поспехаў у вашых справах!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці