• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маці журналіста Івашына, у якога здарыўся сардэчны прыступ: «Яго могуць забіць»

    Маці журналіста Дзяніса Івашына, у якога напярэдадні здарыўся сардэчны прыступ у горадзенскай турме, Людміла Івашына расказала, што ў сына раней не было праблем з сэрцам, а таксама — што магло стаць прычынай прыступу.

    Дзяніс Івашын.

    «Малю Бога, каб гэта было проста супадзеньне»

    «Дзянісу стала млосна ў карцэры. Ён паклікаў турэмнікаў, яму выклікалі лекара, які яго паглядзеў», — расказвае Людміла Івашына.

    Калі дакладна гэта было, маці ня ведае. Дзяніс сядзеў у карцэры з 19 па 24 чэрвеня. Гэта другое ягонае пакараньне карцэрам за парушэньне правілаў унутранага распарадку. За што менавіта, родныя ня ведаюць. Першы раз яго зьмяшчалі ў карцэр на 7 дзён.

    Калі Дзяніс выйшаў з карцэру ў пятніцу 25 чэрвеня, яго паказалі кардыёлягу, які акурат прыехаў у турму, зрабілі кардыяграму, выпісалі тры лекі.

    «Я малю Бога, каб гэта было проста супадзеньне, што лекара ў той дзень выклікалі ў турму, а не спэцыяльна да Дзяніса, бо інакш гэта бы значыла, што сыну было вельмі кепска», — кажа маці палітвязьня.

    «Пазьняк напісаў, што Івашына могуць забіць»

    Людміла Івашына ведае, што сына прыкладна двойчы на тыдзень возяць на гутаркі ў КДБ. Яна мяркуе, што яму могуць прапаноўваць супрацоўніцтва або прызнацца ў нейкіх злачынствах. Маці ўпэўненая, што сын не парушаў закон, таму прызнавацца няма ў чым.

    «Я вельмі баюся, што падчас гутарак яму могуць прапанаваць гарбату, а туды дадаць усё, што заўгодна. Зянон Пазьняк нядаўна напісаў у артыкуле, што Дзяніса Івашына могуць забіць. Я ня ведаю, чаму ён так сказаў. Але Зянон Станіслававіч проста так ня піша. Я спаць не магу! На Дзяніса накладвае адбітак пастаянны стрэс, зь якога ён не выходзіць», — кажа маці.

    Людміла Івашына ведае, што ў камэры цяпер вельмі сьпякотна і душна. Яна 25 чэрвеня хадзіла на прыём да намесьніка начальніка горадзенскай турмы. У просьбе перадаць Дзянісу ў камэру вэнтылятар ёй адмовілі.

    Больш за месяц ад Дзяніса няма лістоў сваякам. За апошнія паўтара месяцы Івашыну ў турму прыйшлі толькі два лісты ад маці і жонкі, хаця яны пішуць лісты штотыдзень. 6 чэрвеня ў Івашына быў дзень народзінаў, аднак віншавальную тэлеграму ад маці яму таксама не перадалі.

    «Намесьнік начальніка, гледзячы мне проста ў вочы, з усьмешкай адказаў: „Ня можа такога быць. Колькі пішуць — столькі атрымлівае“. Гэта сапраўдныя катаваньні», — пераказвае Людміла Івашына адказ службоўца наконт лістоў.

    Справа Івашына. Галоўнае

    Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка, калі ён выйшаў у аптэку па лекі для бабулі. Яму прад’явілі абвінавачаньне па 365 крымінальным артыкуле — «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

    Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманьне Івашына зьвязанае зь ягоным апошнім расьсьледаваньнем пра былых украінскіх бэркутаўцаў, што ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП.

    Журналіста затрымалі на наступны дзень пасьля таго, як ён даў інтэрвію пра гэта расейскамоўнаму тэлеканалу «Настоящее время».

    Дзянісу Івашыну 42 гады, ён жанаты. Па адукацыі эканаміст і палітоляг. Працаваў журналістам у незалежнай газэце «Новы час» і міжнароднай супольнасьці Іnform­Na­palm, якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны. Вядомы сваімі публікацыямі пра скандальную забудову ў Курапатах, праз што ён і газэта «Новы час» судзіліся з забудоўнікам, а таксама пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю.

    Івашын мае ўкраінскія карані і статус замежнага ўкраінца. Пры ператрусе ў яго дома шукалі кнігі і іншыя рэчы, зьвязаныя з Украінай. МЗС Украіны адрэагавала на ягонае затрыманьне і заявіла, што журналісцкая дзейнасьць ня можа быць прычынай перасьледу.

    У траўні ў Івашына памерла бабуля, аднак яго не пусьцілі разьвітацца зь ёй.
    Са словаў сваякоў, ліставаньне зь Дзянісам нерэгулярнае, многія лісты не даходзяць.

    Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў таксама запатрабавала вызваліць Івашына і іншых журналістаў, зьняволеных у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці