• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёў: выдаленне фотаздымкаў з камеры журналіста прызналі “законным і абгрунтаваным”

    Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 17 верасня атрымаў адказ на сваю скаргу, пакінутую ў кнізе заўваг і прапаноў адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.

    Нагадаем, што 21 жніўня супрацоўніца Дэпартамента аховы МУС Ілона Міхайлава прымусіла журналіста выдаліць з фотакамеры ўсе фотаздымкі пасля таго, як ён сфатаграфаваў інфармацыйны стэнд з абвесткай пра прэзідэнцкія выбары.

    Сам Буракоў сцвярджае, што фатаграфаваў толькі стэнд і шыльду выбарчай камісіі, а сам будынак адміністрацыі Ленінскага раёна ў кадр не трапляў.

    У адказе на скаргу начальнік Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы А. Несцярэнка паведаміў журналісту, што выкладзеныя Бураковым заўвагі “не знайшлі аб’ектыўнага пацвярджэння”.

    Спадар Несцярэнка лічыць, што дзеянні Ілоны Міхайлавай былі законнымі і абгрунтаванымі і адпавядалі зацверджаным інструкцыям. Аб’ектыўна спраўдзіць ці абвергнуць інфармацыю пра тое, што на фотаздымках былі толькі выявы стэнда пра выбары і шыльда выбарчай камісіі, а не фасад будынка адміністрацыі, зараз немагчыма, бо здымкі ўжо выдаленыя.

    Сам Аляксандр Буракоў вельмі расчараваны атрыманым адказам, бо спадар Нецярэнка фактычна нічога не адказаў па сутнасці выкладзеных у яго скарзе заўваг. Ён так і не патлумачыў, якая інструкцыя ці які іншы дакумент забараняе рабіць фотаздымкі інфармацыйных стэндаў альбо адміністрацыйных будынкаў і ў чым была неабходнасць выдалення фотаздымкаў з камеры журналіста.

    Па словах журналіста, 7 верасня яго наведваў намеснік камандзіра батальёна аховы Манкевіч, які ўзяў у яго тлумачэнні і з якім у журналіста адбылася даволі канструктыўная гутарка. Падчас сустрэчы спадар Манкевіч азнаёміў Буракова з матэрыяламі службовай праверкі на 20 лістах, а таксама паведаміў пра адмысловы загад міністра ўнутраных спраў, які забараняе фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Прыняццё загаду нібыта было выклікана тым, што ў Гомелі грамадзянін Расіі фатаграфаваў адміністрацыйныя будынкі з незразумелымі мэтамі. Таксама супрацоўнік міліцыі паведаміў журналісту, што, паколькі фотаздымкі выдаленыя, ён не зможа даказаць, што фатаграфаваў менавіта інфармацыйны стэнд.

    МУС адмовілася сустракацца з кіраўніцтвам ГА “БАЖ” адносна фатаграфавання адміністрацыйных будынкаў

    ГА «БАЖ» будзе абскарджваць дакумент, што абмяжоўвае фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў

    Будынкі забаранілі здымаць пасля затрымання расійскага дыверсанта?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці