• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак

    Як паведамляе MAYDAY.TEAM, адміністратыўны арышт павінен быў скончыцца каля 20 снежня, аднак і сёння з ІЧУ Алесь Сабалеўскі не выйшаў. 

    Па інфармацыі праваабаронцаў, на блогера склалі новы адміністрацыйны пратакол «за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначылі новы арышт.

    Нагадаем, Алеся Сабалеўскага затрымалі ў аўторак 12 снежня — міліцыянты прыйшлі па яго прыкладна а 10‑й раніцы і затрымалі проста на працы. Сябры спадзяваліся, што ўсё абмяжуецца праверкай тэлефона, і не пазней як праз тры гадзіны Алесь апынецца на волі. Аднак  яго пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда, які пастанавіў пакараць арыштам.

    Паводле знаёмых Алеся Сабалеўскага, апошнім часам ён адышоў ад журналісцкай дзейнасці, і сённяшняе месца яго працы не звязанае з медыя.

    Чытайце яшчэ:

    В газете со дня основания, родственник тренера сборной по баскетболу — что известно о новом главреде «Прессбола»

    У Брэсце распавялі пра наклады дзяржаўных раёнак і агучылі задачы для прапагандыстаў

    Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці