• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўская вобласць атрымае 360 камплектаў кніг Святланы Алексіевіч

    Неўзабаве Магілёўская вобласць атрымае 360 камплектаў кніг Святланы Алексіевіч з беларускамоўнага выдання серыі “Галасы Утопіі”. Пра гэта паведаміў у Facebook старшыня Магілёўскай гарадской суполкі ТБМ імя Францыска Скарыны Алег Дзьячкоў.

    Некалькі месяцаў таму 15 камплектаў беларускамоўнага выдання з серыі “Галасы Утопіі” ўжо атрымаў горад Магілёў. Адпаведнай інфармацыяй з ім падзяліліся супрацоўнікі Магілёўскага аблвыканкама.

    Па словах Алега Дзьячкова, бібліятэкі горада Магілёва сапраўды атрымалі пяцітомнік “Галасы Утопіі” некалькі месяцаў таму. Далей справа прыпынілася, і ў раённыя бібліятэкі кнігі Святланы Алексіевіч не патрапілі з‑за разнастайных бюракратычных затрымак. Напрыканцы снежня 2018 года Алег Дзьячкоў звярнуўся да супрацоўнікаў упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама і патэлефанаваў у «Белгазпрамбанк», пасля чаго справа зрушылася з месца.

    У хуткім часе беларускамоўны пяцітомнік «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч паступіць у бібліятэкі Магілёўскай вобласці, — распавёў Алег Дзьячкоў карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Нагадаем, што раней сябры ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці прынялі адмысловую заяву і накіравалі зварот на імя дырэктара Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна Ілоны Сарокінай з просьбай патлумачыць, на якой падставе бібліятэка адмовілася ад падарунка — пяцітомніка «Галасы Утопіі» лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч.

    Выданне было падрыхтаванае і выдадзенае за грошы, сабраныя на краўдфандынгавай пляцоўцы. Адзін з самых вялікіх фінансавых унёскаў зрабіў «Белгазпрамбанк». Усе кнігі планавалася бясплатна перадаць у бібліятэкі краіны. Аднак у Магілёўскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях ад падарунка адмовіліся, палічыўшы, што кніг Святланы Алексіевіч у іх фондах дастаткова.

    У сваім адказе на зварот магілёўскіх бажаўцаў Ілона Сарокіна спаслалася на тое, што кнігі Святланы Алексіевіч ужо маюцца ў фондзе абласной бібліятэкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці