• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маладзечанскі журналіст паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека

    Сяргей Зенько лічыць, што Рэспублікай Беларусь было парушана яго права на справядлівы суд.

     

    У маі 2017 года ў Маладзечанскім судзе адбыўся разгляд справы па іску супрацоўніка ДАІ да інфармацыйна-навінавага партала Kraj.by і журналіста Сяргея Зенько аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Падставай для судовага разбіральніцтва сталі два артыкулы, апублікаваныя на Kraj.by: “Гражданин Польши: “Приняв психотропное лекарство, сел за руль в Молодечно по требованию сотрудника ГАИ” (фото)“Действия сотрудника ГАИ «не содержат признаков преступления» — гражданин Польши получил ответ из молодечненского РОСК”.

    Герой публікацый інспектар ДАІ Іван Фёдараў палічыў, што ў артыкулах утрымліваюцца несапраўдныя звесткі, якія яго абражаюць. У якасці іскавых патрабаванняў ён прасіў суд абавязаць адміністрацыю сайта прынесці публічныя прабачэнні з указаннем на тое, што апублікаваныя раней звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, і спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 4 000 рублёў.

    Суд задаволіў іскавыя патрабаванні Фёдарава, спагнаўшы з адказчыкаў салідарна кампенсацыю маральнай шкоды 300 рублёў і судовыя выдаткі. Сяргей Зенько абскардзіў рашэнне суда Маладзечанскага раёна ў касацыйным, а потым і ў наглядным парадку. Скаргі не былі задаволеныя, а рашэнне суда першай інстанцыі засталося ў сіле.

    Журналіст мяркуе, што рашэнне суда Маладзечанскага раёна ад 22 мая 2017 г. парушае яго права на судовую абарону, замацаванае ў артыкуле 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама права на справядлівы суд, гарантаванае пунктам 1 артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Судом першай інстанцыі былі дапушчаныя значныя працэсуальныя парушэнні, якія прывялі да неправільнага вырашэння справы. У прыватнасці, не былі задаволеныя хадайніцтвы аб выкліку ў суд сведак з боку істца, выпатрабаванні доказаў у выглядзе відэазапісаў, не былі даследаваны ўсе матэрыялы, якія знаходзіліся ў справе, суд не даў належную адзнаку доказам, здабытым падчас судовага расследавання, не быў належным чынам аформлены ўдзел у судовым працэсе аднаго з удзельнікаў, дапушчаны іншыя працэсуальныя парушэнні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці