• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтары Telegram-каналаў змогуць размяшчаць платны кантэнт і атрымліваць данаты ад карыстальнікаў

    Telegram анансаваў інструменты для манетызацыі кантэнту.

    У прыватнасці, аўтры каналаў змогуць размяшчаць платныя фота і відэа. Для іх прагляду карыстальнікі павінны будуць заплаціць пэўную колькасць «зорак» — такая ўнутраная валюта з’явілася ў дадатку ў мінулым месяцы, паведамляе «Детектор медіа» са спасылкай на прэс-службу Telegram.

    манетызацыя кантэнту ў Telegram

    Акрамя таго, карыстальнікі змогуць данаціць аўтарам з дапамогай рэакцый, ахвяруючы «зоркі» адміністратарам каналаў, піша dev.by.

    Стваральнікі кантэнту могуць выкарыстоўваць «зоркі», каб атрымліваць узнагароды ў крыптавалюце Ton­coin або зніжку на рэкламу, з дапамогай якой яны могуць прасоўваць свае каналы.

    Таксама  адзначацца, што ў мэсэнджары запусцілі пошук гісторый па хэштэгах. Гэта дазваляе хутчэй знаходзіць патрэбнае змесціва, захоўваючы налады прыватнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці