• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі

    Асноўная мэта маніторынгу — пацвердзіць ці абвергнуць тэзіс пра тое, што ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025 вядучыя дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі фарміруюць медыйную карціну пад уплывам ідэй «рускага свету» і інтэграцыйнай і антызаходняй прапаганды.

    БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі

    Фота: БАЖ

    Маніторынг праводзіцца ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025, аднак не з’яўляецца маніторынгам выбарчай кампаніі, якія раней праводзіў БАЖ. Няма сэнсу вымяраць, колькі часу і плошчы розныя медыі аддаюць палітычным сілам, з улікам жорсткага падаўлення апазіцыі ў краіне і адсутнасці выбару як такога.

    Але нас цікавіць, якую палітыку праводзяць у гэты перыяд беларускія дзяржаўныя тэлеканалы і ступень прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў іх падчас «гарачага» перыяду выбарчай кампаніі.

    Мы праводзілі падобнае даследаванне ў лютым 2024 года (тады яно было прымеркавана да так званых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў), што дазваляе параўнаць вынікі і вызначыць тэндэнцыі ў вяшчанні даследаваных дзяржаўных тэлеканалаў.

    Перыяд маніторынгу — з 01.01 па 31.01.2025 года ўключна.

    Вызначаюцца:

    • Доля тэлепрадукцыі, вырабленай у Расіі або з яе ўдзелам, у вяшчанні тэлеканалаў «Беларусь 1», АНТ, «Сталічнае тэлебачанне» у прайм-тайм.
    • Наяўнасць мэсэджаў «рускага свету» і інтэграцыйнай і антызаходняй прапаганды ў перадачах навін беларускіх тэлевізійных дзяржаўных СМІ («Беларусь 1», АНТ, СТБ).

    Папярэднія маніторынгі прапагады тут і тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці