• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Памяць, у якую можна ўвайсці»: медыяпраект, прысвечаны крытыку Аляксею Стрэльнікаву, а таксама музыкам Арцёму Залескаму і Леаніду Нарушэвічу, загучаў у сеціве

    «Чтобы выжить, необходимо счастье, помощь», — у плыні музыкі гучаць словы тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава. Занурыцца ва ўспаміны і здзейсніць шпацыр памяці запрашае Sad Orches­tra — медыяпраект, прысвечаны музыкам Леаніду НарушэвічуАрцёму Залескаму і тэатральнаму крытыку Аляксею Стрэльнікаву, якія сышлі з жыцця заўчасна ў 2019 і 2022 гадах.

    Алексей Стрэльнікаў памёр тэатральны крытык

    Аляксей Стрэльникаў. Фота: сацсткі

    Аўтары эксперыментальнага праекта, што з’яўляецца віртуальнай версіяй рэальнай мемарыяльнай прасторы на беразе Чарэйскага возера, у вядомай вёсцы Белая Царква ў Беларусі, — каманда фестывалю Spra­va.

    «Леанід, Арцём і Аляксей былі эксперыментатарамі, візіянерамі і суперфайнымі актарамі незалежнай беларускай сцэны, — адзначаюць стваральнікі. — Ствараючы «Аркестр Сад», мы пракладаем нябачныя, сімвалічныя повязі паміж нашымі героямі і намі, паміж мінулым і будучыняй — і нашымі, і альтэрнатыўнай культуры».

    Вандраваць па віртуальным садзе на платформе можна ў двух рэжымах: Аўтадырыжор і Партытура. У любым выпадку гэта сустрэча з музыкай і галасамі творцаў.

    «Отдыхать от театра можно в любой момент. Только зачем?» Год назад не стало критика Алексея Стрельникова

    На платформе можна паслухаць разважанні тэатральнага крытыка і падзвіжніка Аляксея Стрэльнікава (электраакустычны праект музыкі і кампазітара Мацея Сабурава), убачыць творы мастака Baz­i­na­to, пазнаёміцца з дыскаграфіяй культавага бубнача Арцёма Залескага, трапіць на старонку кампазітара і музыкі-імправізатара Леаніда Нарушэвіча (як і Аляксея Стрэльнікава), паслухаць музыку Anton Anishchanka, які ўступіў у размову з гітарнымі партыямі Леаніда Нарушэвіча…

    сад для Аляксея Стрэльникава тэатральны крытык

    Скрын з медыяпраекта Sad Orches­tra

    Sad Orches­tra — гэта важны і інтымны досвед блукання па садах і парках нашай памяці, актуальныя знаёмствы — калі мы яшчэ кагосьці не ведаем, досвед стварэння прасторы, у якой мінулае, цяперашняе і будучыня — не лінія, а тое, што адбываецца з намі адначасова. Прызнанне ў любові, архіў гукаў і слоў…

    Фізічныя каардынаты Сада — 54°38’30.0″N 29°18’29.6″E.

    Віртуальны ўваход — тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці