• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыкаў таксама прымушаюць падпісвацца на дзяржаўную прэсу ДАКУМЕНТ

    Чытачы-медыкі даслалі ў «Нашу Ніву» дакумент Міністэрства аховы здароўя, разасланы па ўсёй краіне. 

    3lgezjh3bdq-zb176.jpg

    Ён у чарговы раз сведчыць пра практыку прымусовай падпіскі дактарамі на профільныя выданні міністэрства. 

    «Міністэрства нагадвае пра падпіску на першае паўгоддзе 2019-га на газету «Медыцынскі веснік» і часопіс «Здравоохраніеніе. Helth­care» з дадаткам — часопіс «Медыцынскія веды», у тым ліку і ў сваіх падначаленых арганізацыях. Аб выніках падпісной кампаніі, у тым ліку ў сваіх падначаленых арганізацыях, да 28 снежня праінфармаваць Міністэрства аховы здароўя», — гаворыцца ў дакуменце. 

    Цана падпіскі на газету «Медыцынскі веснік» — 27,85 рубля. 

    Як запэўнілі «Нашу Ніву» па нумары, указаным на паперы, што «гэта выключна напамін, ніякіх прымусаў».

    Праўда, як кажуць нам медыкі на месцах, у выпадку, калі дадзеныя па арганізацыі будуць «незадавальняючыя», то іх пазбаўляюць прэміі, а начальства нагнятае атмасферу «вінаватасці» ў дачыненні тых, хто не падпісаўся. 

    Праўда, маўляў, выпадкі адмовы ад падпіскі усё адно ёсць і нават павялічваюцца.

    Медыкі кажуць, што падпісваліся б на газету самі, калі б апублікаваная інфармацыя адпавядала іх запытам, а так, маўляў, даводзіцца ўсё цікавае чытаць у інтэрнэце, што і раздражняе людзей.

    «Увесь час выходзяць новыя гайды, абнаўляюцца рэкамендацыі. Вось што трэба друкаваць, і не будзе ніякага прымусу. Яшчэ б пра юрыдычную абарону дактароў, пра практыкі пакарання за парушэнні і наадварот. Процьма тэмаў, якія запатрабаваны! А «Медвеснік» нібыта нічога не бачыць, друкуюць у газеце праграму перадач — навошта яна? Патрэбнай інфармацыі вобмаль», — кажуць дактары.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці