«Медыя-сняданак» — пра працу і не толькі
15 верасня “Прэс-клуб Беларусь” і праект ЕС “Культура і Крэатыўнасць” запрасілі журналістаў, якія пішуць пра культуру, на сняданак і размову. “Нарэшце нехта звярнуў увагу на культуру,” — сказаў Максім Жбанкоў у кулуарах напачатку мерапрыемства.
І сапраўды, прапаноўваў абмеркаваць грамадскія і сацыяльныя праблемы шмат, а пра культуру гавораць па прынцыпу “калі застануцца час і грошы”.
Максім Жбанкоў, дарэчы з’явіўся на Медыя-сняданку не без нагоды. Ён стаў сябрам журы новага Конкурса “Культура важыць”, які арганізавалі таксама “Прэс-Клуб Беларусь” і Праект ЕС “Культура і крэатыўнасць”. Пра пачатак творчага спаборніцтва абвесціла Юлія Слуцкая, старшыня Прэс-клуба. “Конкурс будзе доўжыцца тры месяцы, ініцыяваны для таго, каб патрымаць журналістаў і заахвоціць з’яўленне большай колькасці матэрыялаў на тэму культуры,” — адзначыла яна. Усю інфармацыю пра ўдзел можна будзе даведацца на сайце Прэс-клуба.
На першым Медыя-сняданку выступілі эксперты Анастасія Нуржынская, спецыяліст па камунікацыі з Украіны і Ануш Беглаян, спецыяліст па прасоўванню праектаў у галіне культуры з Арменіі. Яны падзяліліся прыкладамі, як смі могуць не толькі інфармаваць, але і фармаваць грамадскую думку, вырашаць сацыяльныя праблемы і падтрымліваць культурныя праекты. Эксперты прывялі прыклады найбольш рэзанансных кампаній.
“Забі Хэштэг”
Міжнародная кампанія “Вада — гэта жыццё” звярнула ўвагу на паведамленні, якія з’яўляюцца ў сацыяльных сетках пад хэштэгам “праблемы людзей першага свету” (#firstworldproblems): “як мне надакучыў гэты супермяккі фатэль”, “яшчэ 6 месяцаў чакаць пакуль дантыст зробіць мне чыстку зубоў”, “што за тупая відэагульня” і г.д.. На фоне гэтых “праблемаў” арганізацыя вырашыла паказаць жыццё людзей якія жывуць ва ўмовах недахопу пітной вады і голаду і пачала пад гэтым хэштэгам размяшчаць інфармацыю пра іх. “Эфект быў вельмі вялікі, твіты адначасова бачылі да 1,2 млн людзей.
Ролік , створаны ў межах кампаніі паглядзелі 35 млн карыстальнікаў сеткі youtube, а арганізацыя “Вада гэта жыццё” сабрала ахвяраванняў на 1 млн дзён карыстання пітной вадой,” — гаворыць Ануш Беглаян. Акрамя таго, дадзеная кампанія была адзначаная як адна з самых інавацыйных.
Хто на першай паласе: палітыкі ці дзеячы культуры?
Анастасія Нуржынская распавяла, што друкаваныя медыя ва Украіне вельмі палітызаваныя. “На першай вокладцы — палітыкі, вайна,” — кажа А. Нуржынская. На адной з вокладак украінскага рэйтынгавага часопіса “Новое время” рэдактар змясціў спіс і партрэты стваральнікаў топ-10 культурных праектаў ва Украіне за апошні час. Гэта выклікала непаразуменне. “Рэдактара пачалі крытыкваць, людзі чакалі іншага,” — кажа А. Нуржынская. — Адказ рэдактара быў “калі мы піша пра палітыку — мы пішам пра мінулае, на якое мы не можам паўплываць ці змяніць яго, а гэтыя людзі ствараюць будучыню.” Выбар рэдактара стаў паказальным прыкладам, як незаўважныя “ціхія”, на першы погляд, з’явы і праекты могуць быць карыснымі і паслужыць грамадству, а нестандартныя рашэнні рэдактара — пашырыць поле для дыскусіі.
“Журналіст як брэнд”
На сустрэчы з беларускімі журналістамі эксперты выказалі меркаванне, што медыя-прафесіяналам варта ствараць са свайго імя пазнавальны брэнд і выкарыстоўваць яго дзеля вырашэнне розных праблемаў.
Нуржынская прывяла ў прыклад амерыканскага рэпарцёра Нікаласа Крыстафа, які на пачатку 2000‑х прыцягнуў увагу амерыканскай аудыторыі да генацыду ў Дарфуры.
“Ен запрашаў маладых журналістаў паехаць з ім у камандыроўку і на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца. Крыстаф прыцягнуў зорак і публічных асобаў да падтрымкі сваёй ідэі і такім чынам збіраў сродкі на камандыроўкі, — кажа А. Нуржынская. — У выніку, тэма, якая нікога не цікавіла, з’явілася на першых палосах газетаў.”
Хто б з беларускіх журналістаў мог бы стварыць брэнд з свайго імя? Якая арыгінальная медыя кампанія магла б «узарваць» наш сегмент сацыяльных сетак? Ці могуць культурныя праекты ў медыйным полі канкураваць па значнасці з палітычнымі? Магчыма мы проста не задумываемся над над гэтымі пытаннямі. А гэта значыць “працуем па шаблону”. Час быць крэатыўнымі.