• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачанне, ён у чаканні суда

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 31 студзеня, пасля больш чым васьмі месяцаў знаходжання за кратамі, нарэшце выслухаў сутнасць абвінавачанняў на свой адрас дырэктар газеты “Белорусы и рынок” Канстанцін Залатых.  

    Як ужо стала звыклай беларускай завядзёнкай, адвакаты палітвязняў пад пагрозай пазбаўлення ліцэнзіі звязаныя жорсткімі ўмовамі неразгалошвання “таямніцы следства”, таму ад усялякіх каментароў устрымліваюцца.

    На гэты момант вядома толькі тое, што Канстанціну Залатых прад’явілі цэлы шэраг сур’ёзных крымінальных артыкулаў, на падставе аднаго з іх медыяменеджара, уласна кажучы, мінулай вясной і затрымалі, – нібыта за “распальванне варожасці”. Максімальная санкцыя прадугледжвае за гэта да 10 гадоў зняволення.    

    Неўзабаве справу Канстанціна Залатых перададуць на азнаямленне пракурору для далейшага накіравання ў суд. Да заканчэння працэсу фігурант будзе заставацца ў мінскім СІЗА №1.  

    Нагадаем, што 18 мая 2022 года супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі затрымалі дырэктара найстарэйшай эканамічнай газеты краіны “Белорусы и рынок” Канстанціна Залатых, галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча і бухгалтарку Юлію Кахно.

    Пасля допыту Андрэя Александровіча і Юлію Кахно адпусцілі, а Канстанцін Залатых толькі праз некалькі дзён знайшоўся ў жодзінскім следчым ізалятары. Мяркуючы па змесце пратакола, папярэдняй прычынай надзвычайнай увагі значылася “распальванне варожасці” (арт. 130 Крымінальнага кодэкса). 

    На пачатку чэрвеня праваабарончая супольнасць прызнала Канстанціна Залатых палітычным зняволеным.

    У жніўні фігуранта перавялі з Жодзіна ў СІЗА №1 Мінска, там ён утрымліваецца дагэтуль. 

    За “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці” прадугледжваецца шырокі спектр пакарання — ад штрафу, што ў палітычных судах амаль не практыкуецца, да абмежавання волі (так званая “хімія”) на тэрмін да 5 гадоў, або рэальнага зняволення ад 3 да 10 гадоў. І гэта толькі што тычыцца вядомага артыкула абвінавачання, вылучанага супраць Канстанціна Залатых. Наўрад ці іншыя нашмат гуманнейшыя.    

    Канстанцін Залатых — дасведчаны медыйны менеджар і вытворчы адміністратар, супрацоўнічаў з вядучымі незалежнымі СМІ і буйнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі. 

    Апошнім месцам працы была газета «Белорусы и рынок» — адно з рэдкіх выданняў, якое здолела захавацца пасля хвалі масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных рэдакцый.

    23 ліпеня 2022 года доступ да сайта газеты ў Беларусі быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі «з прычыны распаўсюду гіперспасылак на матэрыялы, прызнаныя судом экстрэмісцкімі». А на пачатку снежня пасля 32 гадоў дзейнасці рэдактарат абвясціў, што праз складаныя фінансавыя і палітычныя ўмовы прыпыняе выхад як друкаванай, так і электроннай pdf-версіі. Прынамсі выдання няма ў падпісным каталогу «Белпошты» на першую палову 2023 года.

    Пры гэтым літаральна следам Міністэрства інфармацыі нечакана адмяніла ранейшае рашэнне і выдала распараджэнне аб аднаўленні доступу да інтэрнэт-старонкі выдання belmarket.by. Як сведчыць маніторынг, вось ужо месяц інфармацыйны кантэнт бізнес-партала рэгулярна абнаўляецца.     

    Чытайце яшчэ: 

     Фактчэкінг у эпоху фэйкаў. Памятка, як журналісту не стаць ахвярай маніпуляцый

    «Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    «Пра людзей, якія змагаліся за волю»: бэкстэйдж са здымак кліпа Кацярыны Ваданосавай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці