Меркавана, у Магілёве затрыманы журналіст Алесь Сабалеўскі
28 лютага 2022
Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў
Па непацверджанай інфармацыі, 27 лютага ў Магілёве затрымалі журналіста Алеся Сабалеўскага — зранку ён выходзіў на сувязь, пасля знік.
28 лютага быў суд над адным з магілёўскіх актывістаў, яго родныя даведаліся, што таксама 28 лютага судзілі і Алеся Сабалеўскага. Паводле іх слоў, Сабалеўскага пакаралі арыштам. На колькі сутак і за што, невядома.
Пакуль нейкія падрабязнасці даведацца не ўдалося.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Таццяну Пыцько аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
24.04.2024
Вядомага спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэміскай дзейнасці»
25.09.2023
Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»
24.05.2024
Журналіст Баршчэўскі абвяргае словы Гудзінскайтэ: Ён спрабаваў працягнуць ВНЖ, але дакументы не прынялі
02.04.2024