• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Месца сустрэчы змяніць нельга: Hrodna Media Room запрашае 19 верасня

    У Гродне пачынае працу гарадзенскі MediaRoom – сталае месца сустрэч з вядомымі журналістамі, уплывовымі блогерамі, людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/s.jpg

    Першая сустрэча-дыскусія адбудзецца 19 верасня. Госцем будзе вядомы журналіст, палітолаг, медыякансультант Аляксандр Фядута. Тэма сустрэчы: “Дэвальвацыя ведаў, адукацыі і з імі чалавека: што ў такой сітуацыі выратуе беларусаў?”

    Адказ на гэта пытанне ўдзельнікі сустрэчы паспрабуюць знайсці 19 верасня, у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3).

    Пачатак: у 18.30

    Уваход вольны.

    Hrod­na Media Room адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца журналістыкай. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, дыскусіі на вострыя тэмы, конкурсы, выставы і магчымасці павучыцца ў прафесіяналаў — кожны знойдзе тут нешта на свой густ. Сачыць за навінамі Hrod­na Media Room можна на адмыслова створанай старонцы ў Фэйсбуку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці