• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мілана Харытонава: Першую ноч у ізалятары спала на падлозе

    Журналістку Мілану Харытонаву вызвалілі з ізалятара. Яна правяла ў зняволенні 72 гадзіны.

    Вызвалілі Мілану Харытонаву без пратакола, але з афіцыйным папярэджаннем.

    Журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука затрымалі падчас маршу пратэсту ў Брэсце 11 кастрычніка. У РУУСе Мілане стала кепска, ёй выклікалі «хуткую»,  аказалі дапамогу, але пакінулі ў ізалятары. Меркавалася, што на журналістку складуць пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі»).

    — Хуткая прыехала, мне сказалі, што ў мяне гіпертанічны крыз, пагрозы жыцця няма — і зрабілі ўкол. Потым адправілі ў ІЧУ. Там нас было восем чалавек у шасцімеснай камеры. Мы з дзяўчынай спалі першую ноч на падлозе на чымсьці, што можна назваць матрацам, — распавяла Мілана TUT.BY.

    Агулам па краіне 11 кастрычніка было затрымана больш за 40 журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці