• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

    Ягоная рэакцыя на самавыкрыццё — красамоўнейшая за любыя словы.

    7 лістапада ў 15:13 у канале віцебскага ГУБАЗіКа «Паўночная сталіца» з’явілася відэапаведамленне, якое было выдаленае праз секунду. Адміністратар канала зняў сябе, пасля зразумеў, што робіць, і выдаліў паведамленне. Рэакцыя мужчыны на выпадковую дэананімізацыю кажа сама за сябе.

    Скрыншот з тэлеграм-канала віцебскага ГУБАЗіК

    Хто ж гэты адміністратар? Міліцыянта, якія выкрыў сябе, клічуць Андрэй Прыстаўка. Яму 33 гады, і ён з Віцебска.

    Андрэй доўгі час працаваў у аддзеле па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РАУС г. Віцебска. Па звестках суполкі «Карнікі Беларусі», пасля выбараў 2020 года ён перакваліфікаваўся на палітычныя справы. І, падобна, пасля перайшоў у ГУБАЗіК.

    Прыстаўка захапляецца спартовай стральбой з пнеўматычнай зброі. Ён рэгулярна атрымлівае прызавыя месцы па гэтай дысцыпліне на чэмпіянатах у Віцебску.

    Андрэй Прыстаўка. Фота: «Укантакце»

    Адзначым, што канал віцебскага аддзялення ГУБАЗіК — адзін з найменш брутальных. Відэа з затрыманымі там ужо даўно выкладаліся без іхніх твараў і са змененым голасам, а кантэнт у асноўным складаецца з рэпостаў з іншых дзяржаўных каналаў.

    Большасць каналаў ГУБАЗіКа ўяўляюць сабой прапаганду фашызоіднага толку, нярэдка распальваюць варожасць і смакуюць здзекі з людзей. 

     

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці