• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя пераследуе журналістку «Бобруйского курьера»

    Участковы інспектар УУС Бабруйскага гарвыканкама патрабуе ад карэспандэнта Александрыны Глаголевай з'явіцца да яго па адміністрацыйнай справе амаль трохмесячнай даўніны, заведзенай пасля асвятлення ёю пікету незалежнага прафсаюза.

    22 чэрвеня ўчастковы інспектар УУС Бабруйскага гарвыканкама Юрый Савіч па тэлефоне запатрабаваў ад карэспандэнта «Бобруйского курьера» Александрыны Глаголевай з’явіцца для дачы дадатковых паказанняў па адміністрацыйнай справе, заведзенай яшчэ 8 красавіка 2016 г.

    Журналістка «БК» праінфармавала ўчастковага інспектара, што прыйдзе толькі па позве, аформленай у адпаведнасці з заканадаўствам. Пасля гэтага, як расказвае Александрына, інспектар стаў размаўляць на павышаных танах, пагражаць «наступствамі», вінаваціць яе ў тым, што яна нібыта «зацягвае працэс».

    Між тым, усе неабходныя тлумачэнні па гэтай справе журналістка дала яшчэ 30 красавіка ў пратаколе апытання. Тады ж яна прадставіла дадатковыя доказы, якія ўключылі ў матэрыялы справы.

    13-га мая суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, разгледзеўшы ў дасудовым парадку матэрыялы гэтай справы, вярнуў яе ў Слонімскі РАУС (дзе і быў складзены «першапачатковы» пратакол аб «парушэнні» А. Глаголевай ч.1 арт. 23.34. КаАП РБ).

    Нагадаем перадгісторыю: 31-га сакавіка карэспандэнты «Бобруйского курьера» Александрына Глаголева і яе муж, Яўген Глаголеў-Васьковіч, па заданні рэдакцыі, асвятлялі ў Слоніме пікет з удзелам бабруйскіх актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

    2 красавіка матэрыял пра гэтае мерапрыемства – «Бабруйскія актывісты прафсаюзу РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» – быў размешчаны на сайце «Бобруйского курьера».

    Але 8 красавіка слонімская міліцыя завочна склала на Яўгена Глаголева-Васьковіча і Александрыну Васьковіч пратаколы як на парушальнікаў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. (Да суда дайшла толькі адміністрацыйная справа Александрыны – яе мужа міліцыянты пакінулі ў спакоі).

    Увечары 22 чэрвеня галоўны рэдактар ​​«Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка датэлефанаваўся да ўчастковага інспектара Юрыя Савіча. Той растлумачыў, што Слонімскі РАУС зноў даслаў яму справу Глаголевай – таму, маўляў, ён яе і шукае.

    Кіраўнік «Бобруйского курьера» прапанаваў даслаць афіцыйны запыт па гэтай справе яму. Бо гэта ён як наймальнік, у адпаведнасці з заканадаўствам аб СМІ, накіроўваў 31-га сакавіка Александрыну Глаголеву ў Слонім для асвятлення масавага мерапрыемства. Юрый Савіч паабяцаў зрабіць гэта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці