• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя затрымала віцебскіх журналістаў для “прафілактычнай гутаркі”

    У Віцебску перад пачаткам нядзельнай акцыі мірнага пратэсту каля гандлёвага цэнтра “Мега” супрацоўнікі аддзела міліцыі Першамайскага раёна затрымалі Таццяну Матвееву, Алеся Пілецкага  і Сяргея Серабро.

     Ва ўсіх трох пры сабе былі дакументы, у тым ліку рэдакцыйныя пасведчанні і пашпарты, але міліцыянты загадалі журналістам ехаць з імі ў пастарунак “для высвятлення асобаў”, распавёў Сяргей Серабро:

    — Спачатку нас пасадзілі ў залу. Перапісалі нашы дадзеныя і праверылі дакументы. Потым сталі выклікаць па адным на індывідуальную гутарку. Змест яе палягаў у тым, што мы рызыкуем трапіць пад адміністрацыйны артыкул  23.34 як удзельнікі несанкцыянаванай акцыі, калі ў нас не будзе пасведчанняў, бэйджаў і камізэлек са словам “Прэса”. Пры гэтым міліцыянты пацвердзілі, што ведаюць мяне не проста ў твар, а нават імя і імя па бацьку. Таму пытанняў, ці я прадстаўнік СМІ, у іх паўставаць не мусіла б. Напрыканцы мне прапанавалі падпісаць пратакол прафілактычнай гутаркі і адпусцілі.

    Услед за Сяргеем Серабро на волю выйшлі Таццяна Матвеева і Алесь Пілецкі. Яны прайшлі аналагічную працэдуру, кажа Таццяна Матвеева:

    — Пэўны час мы знаходзіліся ў “Зале афіцэрскага сходу”. Аказваецца, у Першамайскім РАУС ёсць і такое памяшканне. На ўсю залу — трое нас і пяцёра ці шасцёра супрацоўнікаў міліцыі, якія забаранілі нам карыстацца тэлефонамі і сачылі за намі. Потым былі індывідуальныя гутаркі з маёрам Вадзімам Склімянком, намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Першамайскага РАУС. Я яму адразу заўважыла, што маю і бэйдж, і камізэльку і ўсе неабходныя дакументы. Але ў яго былі пытанні, што да майго супрацоўніцтва за парталам Tut.by: спадар Склімянок чагосьці вырашыў, што супрацоўнікаў пазбавілі акрэдытацыі, і што мы не маем права працаваць у якасці журналістаў. Давялося тлумачыць, што партал часова пазбавілі статуса СМІ, але гэта не значыць, што мы працуем нелегальна, калі робім матэрыялы для нашага сайта.

    Паводле Таццяны Матвеевай, міліцыянты паводзілі сябе з журналістамі дастаткова карэктна. Але праз нечаканы візіт у міліцыю калегі прапусцілі большую частку акцыі пратэсту, якую мелі намер асвятляць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці