• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Міліцыянты б’юць журналістаў.mp4». Міліцыянт падае ў суд на Кастуся Жукоўскага

    Міліцыянт скіраваў у суд заяву супраць Кастуся Жукоўскага аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды. Апошняя ацэненая ў 2000 рублёў.

    Лоеўскі міліцыянт Уладзімір Бухаўцоў падае ў суд Цэнтральнага раёну Гомля іскавую заяву супраць журналіст-фрылансера Кастуся Жукоўскага, аўтара, між іншага, нашага каналу.

    Уладзімір Бухаўцоў пакрыўдзіўся на Жукоўскага за размяшчэнне ў інтэрнэце рэпартажу пра дзеянні лоеўскай міліцыі («Лоеў Гестапа») у якім маюцца кадры з удзелам міліцыянта.«У відэазапісе, дзе Жукоўскі задае пытанні жыхарам Лоева, маецца надпіс: «МУС – гестапа. Для мяне, унука пераможцаў фашызму – гэта маральная знявага», – піша міліцыянт.

    «З гісторыі нам вядома, што «гестапа – каральны орган фашысцкай Нямеччыны, які закатаваў і забіў сотні тысячаў невінаватых нашых грамадзянаў у гады Вялікай Айчыннай вайны», – нагадвае Бухаўцоў.

    Міліцыянт просіць суд прызнаць, што звесткі з відэаматэрыялаў Кастуся Жукоўскага, у тым ліку створаныя для нашага каналу, зневажаюць ягоны гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

    Праваахоўнік дамагаецца зняпраўджвання Кастусём Жукоўскім гэтай інфармацыі ў друкаваных медыях і спагнання з журналіста грашовай кампенсацыі маральнай школы ў памеры Br 2000.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці