• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў Скурко і Марціновіча

    20 мая ў палітзняволеных рэдактараў «Нашай Нівы» апеляцыя, пасля чаго яны перастануць атрымліваць грашовыя пераводы і бандэролі.

    Сябры, мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў — Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча.

    20 мая ў іх апеляцыя. Пасля яе (вынік прадказальны) перастануць прымаць бандэролі, перадачы і грашовыя пераводы.

    Калі хочаце перадаць вітаннечка, не цягніце да апошняга дня — і грашовыя пераводы, і бандэролі ідуць некалькі дзён.

    Бандэролі можна паслаць з любой пошты. Пасылаць можна толькі рэчы і прадукты, дазволеныя да перасылкі ў турмы.

    Зрабіць паштовы перавод лёгка з пошты — запаўняем бланк, пазначаем у ім суму і адрас:

    Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011

    А можна перавесці грошы праз інтэрнэт-банкінг: выбіраем у банкінгу АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ \ ПРОИЗВОЛЬНЫЙ ПЛАТЕЖ. І далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі. У Турмы‑4 гэта:

    УНП: 790194835
    код BIC: BAPBBY2X
    IBAN: BY74BAPB36429017000260000000
    для асабістых патрэб зняволенага Скурко Андрэй Генадзевіч
    для асабістых патрэб зняволенага Марціновіч Ягор Аляксандравіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці